Перайсьці да зьместу

Піт Паўлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піт Паўлаў
Пётар Паўлаў
Падчас выступу «N.R.M.» на «Рок-каранацыі», 2011 год
Дата нараджэньня 7 лістапада 1966(1966-11-07) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак гітарыст, сьпявак
Гады дзейнасьці 1983 — цяпер
Жанры рок, беларуская этнічная музыка
Інструмэнты гітара, мандаліна
Гурты «Мроя», N.R.M., KRIWI, Pete-Paff, Garadzkija
Лэйблы West Records
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Паўлаў.

Піт Па́ўлаў (нар. 7 лістапада 1966 году, Слуцак) — беларускі музыка, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, Garadzkija[1].

Нарадзіўся ў сям’і вайсковага лекара і мэдычнай сястры. Дзяцінства правёў у Нямеччыне, у складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Нямеччыне (ГСВГ), вучыўся ў школе, займаўся спортам (плаваньне, грэка-рымская барацьба), скончыў МРТІ, служыў у ПДВ (паветрана-дэсантныя войскі). З 1994 — гітарыст гурту N.R.M. Заснавальнік і лідэр гуртоў Garadzkija і Pete-Paff. З 1999 па 2005 — удзельнік гурту KRIWI. Стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукON-line». Жанаты з мастачкай Зояй Луцэвіч[2], сын Ян-Вінцэнт.

  • студэнцкі гурт «Испорченный понедельник» на базе Мінскага тэхналягічнага інстытуту (1983—1985)
  • у войску — стваральнік і кіраўнік ВІА «Голубые береты» (але не аднайменны гурт, які існуе цяпер; 1985—1987)
  • гітарыст рок-гурту Poltergeist (1990—1992)
  • гітарыст гурту «Мроя» (1993—1994)
  • гітарыст гурту N.R.M. (1994 — цяпер)
  • гітара, домра, мандаліна — гурт KRIWI (1999—2005)
  • стварэньне гурту GARADzKIJA (2003 — цяпер)
  • стварэньне гурту Pete-Paff (2003 — цяпер)