Сьпіс прэзыдэнтаў Славаччыны
Прэзыдэ́нт Слава́ччыны — кіраўнік дзяржавы ў Славаччыне, якія ажыцьцяўляе ў асноўным цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасьці, прызначае прэм’ер-міністра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню пасада прэзыдэнта зьявілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. Першым і адзіным прэзыдэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 па красавік 1945 году Ёзэф Ціса.
Пасьля распада Чэхаславаччыны паўнамоцтвы прэзыдэнта прыняў на сябе прэм’ер-міністар Уладзімір Мэч’яр, пасьля чаго Міхал Ковач быў абраны прэзыдэнтам на пяцігадовы тэрмін парлямэнтам. Калі пасьля сканчэньня яго паўнамоцтваў парлямэнт ня змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзыдэнта прынялі прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту. Пасьля таго, як парлямэнт цягам году ня змог узгадніць кандыдатуру прэзыдэнта, былі ўнесены папраўкі ў канстытуцыю, паводле якіх прэзыдэнт абіраецца ўсеагульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін па сыстэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50% галасоў.
Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Славаччыны зьяўляецца збудаваны ў 1760 годзе Палац Грасалкавічаў.
Сьпіс прэзыдэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэзыдэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | ||
---|---|---|---|---|
1 | Міхал Ковач | 2 сакавіка 1993 | 2 сакавіка 1998 | |
2 | Рудальф Шусьцер | 15 чэрвеня 1999 | 15 чэрвеня 2004 | |
3 | Іван Гашпаравіч | 15 чэрвеня 2004 | 15 чэрвеня 2014 | |
4 | Андрэй Кіска | 15 чэрвеня 2014 | 15 чэрвеня 2019 | |
5 | Зузана Чапутава | 15 чэрвеня 2019 |
Прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту, якія выконвалі абавязкі прэзыдэнта:
- Уладзімер Мэч’яр (1 студзеня — 2 сакавіка 1993)
- Уладзімер Мэч’яр (2 сакавіка — 30 кастрычніка 1998) і Іван Гашпаравіч (14 ліпеня — 30 кастрычніка 1998)
- Мікулаш Дзурында (30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999) і Ёзэф Мігаш (30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999)