Перайсьці да зьместу

Прыволскі раён (Астраханская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыволскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Началава[d][1]
Дата ўтварэньня 1980
Насельніцтва
Плошча
  • 840,9 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас маскоўскі час, самарскі час
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Прыволскі раён (па-расейску: Приволжский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Астраханскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Началава.

Прыволскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Краснаярскім, Валадарскім, Камызяцкім, Ікранаеўскім і Нарыманаўскім раёнамі, а таксама з Астраханьню. Плошча раёну складае 840,9 км².

Прыволскі раён быў утвораны ў 1980 годзе шляхам вылучэньня ягонай тэрыторыі з часткі Нарыманаўскага раёну.

Насельніцтва раёну па стане на 2021 год складала 53945 чалавек. Асноўную долю насельніцтва фармуюць расейцы і татары. Акрамя таго, казахі таксама складаюць значную частку насельніцтва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]