Перайсьці да зьместу

Паўлаўск (Варонеская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўлаўск
рас. Павловск
Герб Паўлаўску Сьцяг Паўлаўску
Дата заснаваньня: 1709
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Варонеская вобласьць
Плошча:
  • 8,22 км²
Вышыня: 83 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 47362
Паштовы індэкс: 396420–396424
Нумарны знак: 36, 136
Геаграфічныя каардынаты: 50°27′3″ пн. ш. 40°8′23″ у. д. / 50.45083° пн. ш. 40.13972° у. д. / 50.45083; 40.13972Каардынаты: 50°27′3″ пн. ш. 40°8′23″ у. д. / 50.45083° пн. ш. 40.13972° у. д. / 50.45083; 40.13972
Паўлаўск на мапе Расеі
Паўлаўск
Паўлаўск
Паўлаўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://pavlovskadmin.ru/

Па́ўлаўск (па-расейску: Павловск) — горад (з 1711 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Паўлаўскага раёну Варонескай вобласьці. Насельніцтва складае 25 047 чалавек паводле зьвестак за 2017 год. Месьціцца на левым беразе Дону за 156 км на поўдзень да Варонежу.

Горад заснаваны ў 1709 годзе Пятром I як вайсковая вэрф, якая была перанесена з Варонежу, і расейская крэпасьць. Крэпасьць будавалася швэдамі, паланёнымі пад Палтавай.

Да 1711 году места насіла назву Осерэд. Осерэдзкая крэпасьць была перайменаваная ў Навапаўлаўск паводле загаду цара пасьля няўдалага Пруцкага паходу ў памяць аб страчанай на карысьць Асманскай імпэрыі крэпасьці Сьвятога Паўла на Азоўскім моры. У тым жа годзе крэпасьць атрымала статус гораду і стала называцца Паўлаўскам. На Паўлаўскай вэрфі будаваліся вайсковыя караблі і ствараўся расейскі флёт. У месцы былі пабудаваны гарматны і ліцейныя заводы, адкрыты канатная і ваўняная фабрыкі. Горад у той час называлі малым Санкт-Пецярбургам. У 1779 годзе Паўлаўск атрымаў статус павятовага гораду. У 1781 годзе быў зацьверджаны герб гораду — срэбраны шчыт з выявай Сьвятога апостала Паўла.

У XVIII—XIX стагодзьдзях горад паступова згубіў сваё былое значэньне, аднак заставаўся адным з самых добраўпарадкаваных гарадоў у Варонескай губэрні. У канцы XVIII стагодзьдзя горад быў практычна зьнішчаны чатырма вялікімі пажарамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўлаўск (Варонеская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)