Палімэры
Палімэ́ры (ад грэц. πολύ- шмат + μέρος — частка) — рэчывы, якія складаюцца з вялікай колькасьці манамэраў, злучаных у доўгія макрамалекулы. Палімэры складаюць аснову такіх мінэралаў, як алмаз, кварц, і штучных матэрыялаў, як бэтон, шкло, папера, плястмасы і каўчукі. Маюцца палімэры і ў жывых арганізмах у выглядзе бялкоў, цэлюлёзы і нуклійных кісьляў.
Палімэры, як прыродныя, так і сынтэтычныя, утвараюцца шляхам палімэрызацыі невялікіх малекул монамэраў[1].
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе палімэры можна клясыфікаваць паводле прасторавай структуры, хімічнага складу макрамалекулы, па фізычным уласьцівасьцям і паводле паходжаньня.
Паводле прасторавай структуры.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лінейныя (поліэтылен, цэлюлёза)
- Галінастыя (поліпрапілен)
- Сеткавыя (вульканізаваныя каўчукі)
Паводле хімічнага складу.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі ланцужок макрамалекулы палімэру мае ў сваім складзе атамы вугляроду, тлену, азоту альбо вадароду, то такі палімэр называюць арганічным. Калі ён складаецца толькі з атамаў вугляроду, то карбаланцуговым.
У ланцуг макрамалекулы палімэра могуць убудоўвацца атамы фосфару, фтору, серкі і крэмну, тады палімэр называюць элемэнтаарганічным. У выпадках, калі ланцуг макрамалекулы не мае аніякіх атамаў арганічнага паходжаньня, палімэр называюць неарганічным.
Паводле фізычных уласьцівасьцей.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У такой клясыфікацыі вылучаюць тры тыпы цьвёрдых палімэраў:
- элястамэры (каўчукі і гумападобныя матэрыялы)
- тэрмаплястычныя (пра награваньні становяцца мяккімі)
- тэрмарэактыўныя (пры награваньні становяцца цьвёрдымі)[2][3]
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палімэры шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах дзякуючы сваім унікальным фізычным і хімічным уласьцівасьцям.
Палімэры, такія як поліэтылен і поліпрапілен, выкарыстоўваюцца для вырабу плястыкавых упаковак, якія забясьпечваюць абарону прадуктаў ад пылу, вільгаці, сьвятла, а таксама павялічваюць тэрмін прыдатнасьці прадуктаў.
У аўтамабільный вытворчасьці палімэры выкарыстоўваюць для стварэньня лёгкіх і трывалых частак кузава і салёну. Таксама палімэры шырока выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай прамысловасьці (сынтэтычныя ткані), мэдыцыне (імплянты, пратэзы, абсталяваньне) і ў электроніцы (ізаляцыйныя матэрыялы).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Артыкул пра палімэры на britannica.com
- ^ В. В. Зуев, М. В. Успенская, А. О. Олехович // Физика и химия полимеров. Учебное пособие, Санкт-Петербург 2010 г.
- ^ John D. Robert, Marjorie C. Caserio // Basic Principles of Organic Chemistry