Поліпрапілен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поліпрапілен, ПП, PP
Хімічная структура
Хімічная структура
Агульныя
Хімічная формула (C3H6)n
Фізычныя характарыстыкі
Шчыльнасьць 0,898 — 0,908 г/см³
Тэрмічныя характарыстыкі
Тэмпэратура плаўленьня 130-171 °C
Клясыфікацыя
Рэгістрацыйны № CAS 9003-07-0
№ Эўрапейскай супольнасьці 618-352-4
RTECS UD1842000
ChEBI 53550
Поліпрапілен, ПП, PP у Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Поліпрапіле́н[1] — тэрмаплястычны палімэр, які шырока выкарыстоўваецца ў розных галінах. Для поліпрапілену ўласьцівыя высокая трываласьць, хімічная і тэмпэратурная стабільнасьць. Можа быць перапрацаваны для паўторнага выкарыстаньня.

Адносіцца да групы поліалефінаў і зьяўляецца часткова крышталічным і непалярным. Уласьцівасьці аналягічныя поліэтылену, аднак поліпрапілен крыху цьвярдзейшы і тэрмаўстойлівы.

Упершыню магчымасьць полімэрызацыі прапілену была паказаная хімікамі кампаніі Phillips Petroleum у 1951 годзе [2]. Потым Дж. Натам і К. Рэнам быў атрыманы крышталічны поліпрапілен, а ў 1957 годзе пачалася масавая вытворчасьць матэрыялу[3].

Фізычныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вечка з поліпрапілену

Цьвёрдае рэчыва, празрыстае ў тонкіх пластах і малочна-белае ў тоўстых. Характарызуецца вялікай ударнай трываласьцю, устойлівасьцю да шматразовага выгінаньня і сьціраньня.

Тэмпэратура плаўленьня складае каля 170оС, шчыльнасьць 0,898 — 0,908 г/см³.

Поліпрапілен зьяўляецца воданепрымальным і лёгкаўзгаральным матэрыялам[4].

Хімічныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поліпрапілен не ўступае ў рэакцыю з разбаўленымі й канцэнтраванымі кісьлямі, сьпіртамі й асновамі[4].

Падчас полімэрызацыі поліпрапілен можа ўтвараць тры асноўныя ланцужковыя структуры. У залежнасьці ад знаходжаньня мэтыльных груп, вылучаюць наступныя тыпы поліпрапілену:

  • Атактычны
  • Ізатактычны (мэтыльныя групы -CH3 знаходзяцца на адным баку вугляроднага ланцужку)
  • Сындыатактычны (чаргаваньне мэтыльных груп)

Хоць мэтыльныя групы й могуць мець розныя прасторавыя палажэньні, найбольш распаўсюджаным зьяўляецца ізатактычны поліпрапілен [5].

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поліпрапілену знайшлі шырокае прымяненьне ў розных галінах. Яго выкарыстоўваюць для пакрыцьця папяровых пакетаў, пры вытворчасьці ізаляцыйных матэрыялаў, трубаў для вады, каністраў і ў якасьці абароннага пакрыцьця кабэляў [6].

У харчовай прамысловасьці з поліпрапілену вырабляюць бутэлькі, шматразовыя кантэйнэры для захоўваньня прадуктаў і ўпакоўку.

У хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці яго выкарыстоўваюць для вытворчасьці лябараторнага посуду, фільтраў і мэдычных прыладаў (шпрыцы і інш.) [7]

Перапрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі поліпрапілену.

Поліпрапілен можна паўторна перапрацаваць. На вырабах пазначаецца кодам «5». Аднак у Беларусі поліпрапілен, разам з іншымі відамі плястыку, перапрацоўваецца толькі на 35%. Найчасьцей у перапрацоўку трапляе толькі шчыльны поліпрапілен [8][9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]