Перайсьці да зьместу

Нацыянальная сымболіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі нацыянальны герб
Беларускі нацыянальны сьцяг

Нацыянальная сымболіка — комплекс унівэрсальных сэмантычных знакаў, колераў, выяваў, якія складаюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць нацыі (народа), яго эстэтычны густ і сьветаўспрыманьне, філазофскае асэнсаваньне свайго месца ў цывілізацыі[1]. Мае сувязі з нацыянальна-вызвольным або культурна-адраджэнскім рухам і ўвасабляе аб’яднаньне нацыі ў змаганьні за дзяржаўнае самавызначэньне[2]. Цесна спалучаецца з нацыянальнай ідэяй[3].

Звычайна комплекс нацыянальнай сымболікі складаецца з гербу, сьцяга і гімну. Прапанаваны нацыянальнымі элітамі і прыняты ды замацаваны ў сьвядомасьці насельніцтва такі комплекс разглядаецца як своеасаблівы «код нацыі»[3].

Беларуская нацыянальная сымболіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс беларускай нацыянальнай сымболікі ўвасабляе гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бел-чырвона-белы сьцяг[1]:

На статус беларускага нацыянальнага гімну прэтэндуюць некалькі твораў, сярод якіх вылучаецца дзяржаўны гімн Беларускай Народнай РэспублікіМы выйдзем шчыльнымі радамі[9].

Апроч таго, у якасьці аднаго з нацыянальных сымбаляў разглядаецца дэвіз Жыве Беларусь![10].

  1. ^ У назьве сьцяга ўжываецца адметная скарочаная форма прыметніка (бел-), якая ёсьць адзнакай высокага (паэтычнага) стылю. Таксама сустракаецца азначэньне сьцяга з звычайнай поўнай формай прыметніка — бела-чырвона-белы сьцяг. Тым часам скарот БЧБ, на думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, у гутарковай мове лепей замяняць на наш сьцяг.
  1. ^ а б в г д Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
  2. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 4.
  3. ^ а б Ляхоўскі Ў. Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным. Наша гісторыяПраверана 30 студзеня 2021 г.
  4. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 траўня 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»
  5. ^ Вячорка В. Ці правільна казаць «бел-чырвона-белы»? А слову ўжо сто гадоў, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  6. ^ Пастанова Вучонага савета Інстытута гісторыі АН Беларусі ад 12 верасня 1991 года // Народная газета. 7 лютага 1995. С. 1.
  7. ^ Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные», TUT.BY, 11.11.2020 г.
  8. ^ Навумчык С. Ці патаптаўся б амапавец па фатаздымку сваёй маці, Радыё Свабода, 10 лістапада 2020 г.
  9. ^ Вячорка В. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
  10. ^ Дацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 13 студзеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]