Насельніцтва Славаччыны
Дадзены артыкул выяўляе дэмаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Славаччыны, уключаючы шчыльнасьць насельніцтва, яго этнічны склад, узровень адукацыі, здароўя, эканамічны стан, рэлігійныя веравызнаньні і іншыя аспэкты.
Большасьць 5,4-мільённага насельніцтва Славаччыны складаецца са славакаў (85,5%). Вугорцы зьяўляюцца буйнейшай этнічнай меншасьцю (9,7%), расьсяленьне якіх прыпадае на паўднёвыя і ўсходнія рэгіёны краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыганаў (1,7%), чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў, палякаў, сэрбаў і габрэяў (каля 2300 чалавек).
Вылічэньні дзьвюх міжнародных арганізацыяў (ААН і Сусьветны банк) і афіцыйнага славацкага статыстычнага цэнтру прадстаўляюць лічбавыя паказчыкі па этнічных групах, якія рэдка знаходзяць паразуменьне ў іншых статыстычных арганізацыях. Паводле іншых паказчыкаў, лічба цыганскага насельніцтва (па розных прычынах) вагаецца ад 1% да 10% усяго насельніцтва, што, у такім выпадку, зьмяншае працэнтную лічбу славакаў і вугорцаў.
Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнаньня. Большасьць грамадзянаў Славаччыны вызнаюць каталіцтва; другая па велічыні група лічыць сябе атэістамі (13%). Каля 6,9% насельніцтва вызнаюць пратэстантызм і 0,9% — праваслаўе. У Славаччыне пражывае каля 5000 мусульманаў.
Нягледзячы на сучасную эўрапейскую эканоміку і мадэрновае грамадзтва, Славаччына мае вельмі значны сельскі элемэнт. Каля 45% славакаў жывуць у вёсках зь менш за 5000 жыхарамі, і 14% зь менш за 1000.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступныя дэмаграфічныя зьвесткі ўзятыя з вынікаў Статыстычнага цэнтру Рэспублікі Славаччына.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 5 447 502
Узроставы склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 0—14 гадоў:
15,7% (мужчынаў 439 331; жанчынаў 419 123)
- 15—64 гадоў:
71,7% (мужчынаў 1 954 798; жанчынаў 1 966 611)
- 65 гадоў і вышэй:
12,6% (мужчынаў 258 157; жанчынаў 432 286)
Мэдыяна ўзросту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]агулам: 37,3 гадоў; мужчыны: 35,7 гадоў, жанчыны: 38,9 гадоў (перапіс 2010)
Тэмп росту насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]0,157% (перапіс 2010)
Узровень нараджальнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 326 нараджэньняў/1000 чалавек (2009)
Узровень сьмяротнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9755 сьмерцяў/1000 чалавек (2008)
Узровень чыстай міграцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]0,8 мігрантаў/1000 чалавек (2008)
Колькасная суаднесенасьць палоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- пры нараджэньні:
1,05 мужч./жанч.
- да 15 гадоў:
1,05 мужч./жанч.
- 15—64 гадоў:
0,99 мужч./жанч.
- 65 гадоў і вышэй
0,6 мужч./жанч.
- агульная колькасьць:
0,945 мужч./жанч. (перапіс 2006)
Узровень дзіцячай сьмяротнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- агулам: 7,26 сьмерцяў/1000 народжаньняў
- жанч. 8,48 сьмерцяў/1000 народжаньняў
- мужч. 5,98 сьмерцяў/1000 народжаньняў (перапіс 2006)
Сярэдняя працягласьць жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- агулам:
74,73 гадоў
- мужчыны:
70,76 гадоў
- жанчыны:
78,89 гадоў (перапіс 2006)
Каэфіцыент фэртыльнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1,33 народж. дзіц./жанчына (перапіс 2008)
Этнічныя групы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славакі (85,5%), вугорцы (9,7%), цыгане (1,7%), чэхі (0,8%), іншыя (2%) (пераважна мараўскага, сылескага, русінскага, сэрбскага, украінскага, нямецкага, польскага, харвацкага, турэцкага і віетнамскага паходжаньня).
Рэлігійны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каталікі (69%), атэісты (13%), пратэстанты (6,9%), грэка-каталікі (4,1%), праваслаўныя (0,9%), рэфарматы (2,04%), іншыя (6,37%) (перапіс 2004).
Мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]славацкая (афіцыйная), вугорская, цыганская, Русінская, нямецкая і польская.
ад васьмігадовага ўзросту могуць чытаць і пісаць:
- агулам:
99,6%
- мужчыны:
99,7%
- жанчыны:
99,6%