Перайсьці да зьместу

Нарачанская апэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарачанская апэрацыя
Дата: 5 — 17 сакавіка 1916
Месца: ваколіцы Дзьвінску і Нарачы
Вынік: нявызначаны
Супернікі
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыяСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Аляксей ЭвертПаўль фон Гіндэнбург, Г. Эйхгорн
Колькасьць
2-я армія і 5-я арміі350 000 жаўнераў (600 000 паводле расейскіх зьвестак)10-я армія75 000 жаўнераў (400 000 паводле расейскіх зьвестак)
Страты
78 000 забітымі і параненымі20 000 забітымі і параненымі (паводле расейскіх крыніцаў — 40 000)
Бункер над Нараччу ля вёскі Баравыя
Парэшткі бункера ў Наносах

Нарачанская апэрацыя 1916 году — спроба наступу расейскага войска Заходняга і Паўночнага франтоў 5 сакавіка — 17 сакавіка 1916 году (18 сакавіка — 30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзьвінску і возера Нарач пад час Першай сусьветнай вайны.

Наступ распачаўся на просьбу саюзьнікаў у сувязі зь іх цяжкім становішчам пад Вэрдэнам (Бітва пад Вэрдэнам). Мэта апэрацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх арміяў.

Апэрацыя пачалася наступамі 5-й арміі Паўночнага фронту з раёну паўночней за Дзьвінск і 2-й арміі Заходняга фронту з поўначы і поўдня возера Нарач на Сьвянцяны ды Вількамір. Дапаможныя ўдары наносілі 12-я расейская армія Паўночнага фронту на Баўск, Шэнберг, 1-я армія Заходняга фронту на Відзы, Дукшты, ды 10-я армія Заходняга фронту на Вільню. Пры посьпеху была магчымасьць адкінуць кайзэраўскія войскі за межы Расейскай імпэрыі.

З-за слабай артпадрыхтоўкі расейскія войскі здолелі прасунуцца на 2—3 км толькі на відзенскім і нарачанскіх кірунках. Найлепш пашчасьціла 2-й арміі — яна ўклінілася ў 10-ю нямецкую армію на поўнач ад Нарачы на 2—9 км. Большага разьвіцьця наступ ня меў, нягледзячы на працяглыя атакі расейскіх войскаў. Дадатковым чыньнікам сталася і вясеньняя бездараж, што не дазволіла своечасова падвозіць рэзэрвы і боезапас.

Беспасьпяховая Нарачанская апэрацыя, аднак, дазволіла спыніць на 2 тыдні наступ немцаў на Вэрдэн. Нямецкія часткі, так патрэбныя на Заходнім фронце, таксама не былі пераведзены супраць ангельска-францускіх арміяў.