Міхаіл Жураўкоў
Міхаіл Жураўкоў | |
Міністар адукацыі Беларусі | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 15 сьнежня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Сяргей Маскевіч |
Наступнік: | Ігар Карпенка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 лістапада 1961 (62 гады) Салігорск, Менская вобласьць, БССР |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1984) |
Узнагароды: |
|
Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (нар. 19 лістапада 1961, Салігорск, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі палітык, Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь, навуковец, доктар навук.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 19 лістапада 1961 году ў Салігорску. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт БДУ (1979—1984), завочную асьпірантуру пры БДУ (1984—1987), доктар фізыка-матэматычных навук (1993)[1].
У 1993—1996 — намесьнік начальніка службы аўтаматызаванай сыстэмы кіраваньня прадпрыемствам па распрацоўцы й укараненьні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].
У 1996—1997 — прафэсар катэдры тэарэтычнае мэханікі БНТУ. З 1997 году — прафэсар катэдры тэарэтычнае мэханікі й робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык катэдры, з сакавіка 2007 — дэкан мэханіка-матэматычнага факультэту. Са студзеня 2009 году — першы прарэктар[1]. 26 кастрычніка 2011 г. Указам № 491 А.Лукашэнка ўзнагародзіў М.Жураўкова мэдалём Францішка Скарыны[2].
27 сьнежня 2014 году прызначаны Міністрам адукацыі Беларусі[3]. Зьняты з пасады ў сьнежні 2016 году. Вярнуўся працаваць у БДУ, на катэдру тэарэтычнай і прыкладной мэханікі мэханіка-матэматычнага факультэту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Журавков Михаил Анатольевич (рас.). Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 сьнежня 2014 г.
- ^ Вялікая група работнікаў розных сфэраў удастоеная дзяржаўных узнагародаў Беларусі // Зьвязда : газэта. — 28 кастрычніка 2011. — № 206 (27070). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.
- Міхаіл Жураўкоў стаў доктарам навук у 32 гады — хто ён, новы міністр адукацыі?. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). — Кароткая біяграфія. Праверана 28 сьнежня 2014 г.