Мікалай Бярдзяеў
Мікалай Бярдзяеў | |
па-расейску: Николай Александрович Бердяев па-ўкраінску: Микола Олександрович Бердяєв | |
Дата нараджэньня | 6 (18) сакавіка 1874[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 сакавіка 1948[4][6][7][…] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Кірунак | расейская рэлігійная філязофія[d], экзыстэнцыялізм і пэрсаналізм[d] |
Аказалі ўплыў | Якаб Бёмэ[d][8], Імануіл Кант[8], Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг[8], Артур Шапэнгаўэр[8], Фрыдрых Ніцшэ[8], Фёдар Дастаеўскі[8], Леў Талстой[8], Мікалай Фёдараў[d][8], Уладзімер Салаўёў[d][8], Сяргей Булгакаў[d][8], Канстанцін Лявонцеў[d], Сёрэн Абю К’еркегор, Аляксей Хамякоў[d] і Франц фон Баадэр[d] |
Мікала́й Алякса́ндравіч Бярдзя́еў (18 сакавіка [ст. ст. 6 сакавіка] 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948, Клямар пад Парыжам) — расейскі філёзаф XIX—XX стагодзьдзяў, прадстаўнік рэлігійнага экзыстэнцыялізму.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1894—1897 гадах навучаўся ў Кіеўскім унівэрсытэце Сьв. Уладзімера. У 1897 годзе ўпершыню арыштаваны за удзел у студэнцкай дэманстрацыі. Выключылі з унівэрсытэту. У 1898 годзе арыштавалі ў другі раз па абвінавачваньні ва удзеле ў антыўрадавых выступах. У 1900 годзе высланы на тры гады ў Валагодзкую губэрню, дзе яго ідэі марксізму спалучаліся з ідэалізмам. Знаёміцца зь Сяргеем Булгакавым. Прыходзіць да Бога.
У 1909 годзе пераехаў у Маскву з Пецярбургу. прымае удзел у Рэлігійна-Філязофскіх арганізацыях (РФА), Псыхалягічнага грамадзтва пры Маскоўскім унівэрсытэце. разам з Булгакавым увайшоў у склад рэдакцыі часопіса «Новы шлях». У 1905 годзе рэдагаваў часопіс "Пытаньні жыцьця". Друкаваўся ў часопісах "Пытаньні філязофіі і псыхалёгіі", "Сьвет Божы", "Палярная зорка" й іншых. Прымаў удзел у зборніках "Праблемы ідэалізму" і "Вехі". У 1914 годзе выдаў кнігу "Сэнс творчасьці. Досьлед апраўданьня чалавека" .
У 1917 годзе Кастрычніцкую рэвалюцыю разглядаў першапачаткова як неістотны эпізод, пазбаўлены творчага патэнцыялу. У 1918 годзе на кватэры Бярдзяева паўстала Вольная акадэмія духоўнай культуры (ВАДК). У 1918—1920 гадах працаваў у Дзяржаўным інстытуце слова, Маскоўскім унівэрсытэце, Расійскай Акадэміі мастацкіх навук і іншых навуковых установах і навучальных установах. У гэты час ім былі напісаныя кнігі "Філязофія няроўнасьці і "Філязофія Дастаеўскага". У 1920 годзе арыштаваны ВЧК па справе "Тактычнага цэнтра". Дапытваўся Фэліксам Джяржынскім. Быў адпушчаны. У 1922 годзе арыштаваны па абвінавачваньні ў антысавецкай дзейнасьці. Вымушаны зьехаць з краіны.
У 1922—1924 гадах жыў у Бэрліне, разглядаючы Нямеччыну як пераходны пункт паміж Расіяй і Заходняй Эўропай. У канцы 1922 на кватэры Бярдзяева адбылася сустрэча філёзафаў, высланых з Расіі, і ўдзельнікаў Белага руху, на якой Бярдзяеў у рэзкай форме адмежаваўся ад "Белай ідэі", лічыў, што бальшавізм можа быць пераадолены толькі павольным унутраным працэсам рэлігійнага пакаяньня і духоўнага адраджэньня рускага народа. У 1922 годзе па яго ініцыятыве і пры садзейнічаньні Амэрыканскага хрысьціянскага саюза маладых людзей была адчыненая рэлігійна-філязофская акадэмія. У 1923 годзе ўдзельнічаў у працы першага зьезду "Рускага студэнцкага хрысьціянскага руху" (РСХР).
У 1924 годзе па матэрыяльных меркаваньнях пераехаў у Францыю. У 1924 годзе пад старшынствам Бярдзяева ў Парыжы пачатку працаваць Рэлігійна-філязофская акадэмія. У 1924 годзе быў рэдактарам выдавецтва (YMCA-Press). У 1925—1940 гадах рэдагаваў часопіс "Шлях. Орган рускай рэлігійнай думкі". У 1935 годзе выступіў у абарону Булгакава, указам мітрапаліта Сергія абвінавачанага ў ерасі за свае багаслоўскія погляды. У 1927—1928 гадах апублікавана "Філязофія вольнага духу", якая атрымала прэмію Францускай Акадэміі маральных навук. У 1947 годзе Кембрыдзкім унівэрсытэтам было прысуджана ганаровае званьне Honoris causa.
24 сакавіка 1948 году памёр за пісьмовым сталом і пахаваны на могілках у Клямары.
Філязофія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У цэнтры філязофскай творчасьці Бярдзяева знаходзіцца праблема чалавека. Таму яго філязофія ў вышэйшай ступені антрапалягічна. Паставіць праблему чалавека — гэта значыць паставіць праблему свабоды, творчасьці, асобы, духа і гісторыі. У сваіх працах закранае тэмы грэцкай, будыйскай і індыйскай філязофіяў, нэаплятанізм, гнастыцызм, містыцызм, масонства, касьмізм, антрапазофію і іншыя.
Свабода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свабода вызначае царства духа. Дуалізм у яго мэтафізыцы — гэта Бог і свабода. Свабода заўгодная Богу, але ў той жа час яна — не ад Бога. Існуе «першасная» свабода, над якой Бог ня ўладны. Гэтая жа воля, парушаючы «чароўную герархію быцьця», спараджае зло. Ірацыянальная, «цёмная» свабода зьменьваецца чароўнай любоўю, ахвярай Хрыста «знутры», «бяз гвалту над ёй», «не адпрэчваючы сьвету свабоды». Хрыстос ёсьць свабода, Сын робіць нас свабоднымі. Свабода ляжыць у сапраўдным хрысьціянстве. Богачалавечыя адносіны непарыўна зьвязаныя з праблемай свабоды: чалавечая свабода мае абсалютнае значэньне.
Творчасьць па Бярдзяеву
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праблема творчасьці займае цэнтральнае месца ў сьветапоглядзе Бярдзяева. Чалавек быў створаны для таго, каб стаць у сваю чаргу творцам. Ён прызнаны да творчай працы ў сьвеце, ён працягвае, тварэньне сьвету. Творчасьць заўсёды ёсьць пераход ад нябыту да быцьця, з. тварэньне зь нічога. Творчасьць зь нічога ёсьць творчасьць з свабоды. Аднак у адрозьненьне ад Бога чалавек патрабуецца ў матэрыяле, для таго каб дзеяць. У сваім вытоку творчасьць ёсьць узьлёт, перамога над цяжарам сьвету. Трагедыя творчасьці складаецца ў неадпаведнасьці творчай задумы зь яго ажыцьцяўленьнем. Творчасьць уяўляе сабой поўную супрацьлегласьць эвалюцыі. Эвалюцыя ёсьць дэтэрмінізм. Творчасьць жа ёсьць воля, Сьвет не перастаў дзеяцца, ён ня скончаны: тварэньне працягваецца.
Бярдзяеў і камунізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бярдзяеў, адышоўшы ад марксізму і прыняўшы Бога, прапагандаваў пакаяньне ў грахах камунізму. Чалавек ёсьць рэлігійнае жывёліна, якая можа адмовіць праўдзівага, адзінага Бога і стварыць сабе ілжывых багоў, ідалаў і куміраў, і пакланяецца ім. Такімі кумірамі былі Ленін і Сталін. Камунізм, па Бярдзяеву, — рэлігія.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Философия свободы»
- «Смысл творчества» (1916)
- «Миросозерцание Достоевского» (1923)
- «Алексей Степанович Хомяков»
- «Константин Леонтьев» Очерк из истории русской религиозной мысли (1926)
- «Философия неравенства» Письма к недругам по социальной философии
- «Судьба человека в современном мире» (К пониманию нашей эпохи) (1934)
- «Истоки и смысл русского коммунизма» (1937)
- «Я и мир объектов» (Опыт философии одиночества и общения)
- «Философия свободного духа»
- «О рабстве и свободе человека» Опыт персоналистической философии (1939)
- «Истина и откровение» Пролегомены к критике Откровения
- «Самопознание» (Опыт философской авиобиографии)
- «Судьба России (Опыты по психологии войны и национальности)»
- «Дух и реальность» (1946)
- «Диалектика божественного и человеческого» (1949, 1952)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ БЕРДЯЕВ // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ метрычная кніга
- ^ Педагоги и психологи мира (рас.) — 2012.
- ^ а б в Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
- ^ различные авторы Энциклопедический словарь (рас.) / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ^ а б в Бердяев Николай Александрович (рас.) / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в г д е ё ж з і Collinson D. Biographical Dictionary of Twentieth-Century Philosophers (анг.) — 1996. — ISBN 978-0-415-06043-1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікалай Бярдзяеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў