Мэрыда (Гішпанія)
Мэрыда | |||||
гішп. Mérida | |||||
старажытнарымскі тэатар | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1834 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Эстрэмадура | ||||
Правінцыя: | Бадахас | ||||
Кіраўнік: | Antonio Rodríguez Osuna[d] | ||||
Плошча: | 865,6 км² | ||||
Вышыня: | 217 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 58 164 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 67,2 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 06800 | ||||
Нумарны знак: | EX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°54′57″ пн. ш. 6°20′0″ з. д. / 38.91583° пн. ш. 6.33333° з. д.Каардынаты: 38°54′57″ пн. ш. 6°20′0″ з. д. / 38.91583° пн. ш. 6.33333° з. д. | ||||
Мэрыда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.merida.es/ |
Мэрыда (па-гішпанску: Mérida, па-эстрэмадурску: Méria) — горад у Гішпаніі, на рацэ Гвадыяна, сталіца аўтаномнай супольнасьці Эстрэмадура. Насельніцтва гораду складае 55,7 тыс. жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны ў 25 годзе да н. э. пад назовам Эмэрыта Аўгуста па загаду імпэратара Аўгуста, для абароны шляху й мост праз раку Гвадыяна. Горад стаў сталіцай правінцыі Люзітанія, і адным з самых важных гарадоў у Рымскай імпэрыі. Мэрыда захоўвае больш важных старажытных рымскіх помнікаў, чым любы іншы горад у Гішпаніі, у тым ліку трыюмфальную арку Траяна.
Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, падчас вэстгоцкага пэрыяду, горад праацягваў гуляць значную ролю ў рэгіёне, калі ён стаўся сталіцай Рымскай Гішпаніі. У 713 годзе ён быў заваяваны мусульманскай арміяй пад правадырствам Мусой ібн Нусайрам. Арабы паўторна выкарыстоўвалі большасьць старых рымскіх пабудоваў.
Горад быў узяты пад уладу хрысьціяняў у 1230 годзе, калі места было заваявана Альфонсам IX Леонскім, а пасьля стала рэзыдэнцыяй манастыру Сан-Маркас-дэ-Леон. Пэрыяд аднаўленьня пачаўся для Мэрыды пасьля аб’яднаньня каронаў Арагону й Кастыліі ў XV стагодзьдзі, дзякуючы падтрымцы Алёнсы дэ Кардэнасу, Вялікаму магістру Ордэну Сант’яга.
У XIX стагодзьдзі, падчас напалеонаўскага нашэсьця, шматлікія помнікі Мэрыды й Эстрэмадуры былі разбураны ці пашкоджаны. Пазьней горад стаў чыгуначным вузлом і ў Мэрыдзе прайшла масавая індустрыялізацыя.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэрыда (Гішпанія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў