Мэрыда (Гішпанія)
| Мэрыда | |||||
| Населены пункт | |||||
старажытнарымскі тэатар | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Эстрэмадура | ||||
| Правінцыя | Бадахас | ||||
| Дата заснаваньня | 1834 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Mérida[d] | Antonio Rodríguez Osuna[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 865,6 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 217 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 38°54′ пн. ш. 6°20′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 58 164 чал. (2012) | ||||
| Этнахаронімы | emeritense і Emeritensi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 06800 | ||||
| Нумарны знак | EX | ||||
| Сайт | merida.es | ||||
| Мэрыда на мапе Гішпаніі Мэрыда | |||||
Мэрыда (па-гішпанску: Mérida, па-эстрэмадурску: Méria) — горад у Гішпаніі, на рацэ Гвадыяна, сталіца аўтаномнай супольнасьці Эстрэмадура. Насельніцтва гораду складае 55,7 тыс. жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў 25 годзе да н. э. пад назовам Эмэрыта Аўгуста па загаду імпэратара Аўгуста, для абароны шляху й мост праз раку Гвадыяна. Горад стаў сталіцай правінцыі Люзітанія, і адным з самых важных гарадоў у Рымскай імпэрыі. Мэрыда захоўвае больш важных старажытных рымскіх помнікаў, чым любы іншы горад у Гішпаніі, у тым ліку трыюмфальную арку Траяна.
Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, падчас вэстгоцкага пэрыяду, горад праацягваў гуляць значную ролю ў рэгіёне, калі ён стаўся сталіцай Рымскай Гішпаніі. У 713 годзе ён быў заваяваны мусульманскай арміяй пад правадырствам Мусой ібн Нусайрам. Арабы паўторна выкарыстоўвалі большасьць старых рымскіх пабудоваў.
Горад быў узяты пад уладу хрысьціяняў у 1230 годзе, калі места было заваявана Альфонсам IX Леонскім, а пасьля стала рэзыдэнцыяй манастыру Сан-Маркас-дэ-Леон. Пэрыяд аднаўленьня пачаўся для Мэрыды пасьля аб’яднаньня каронаў Арагону й Кастыліі ў XV стагодзьдзі, дзякуючы падтрымцы Алёнсы дэ Кардэнасу, Вялікаму магістру Ордэну Сант’яга.
У XIX стагодзьдзі, падчас напалеонаўскага нашэсьця, шматлікія помнікі Мэрыды й Эстрэмадуры былі разбураны ці пашкоджаны. Пазьней горад стаў чыгуначным вузлом і ў Мэрыдзе прайшла масавая індустрыялізацыя.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мэрыда (Гішпанія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў