Мэрыда (Вэнэсуэла)
| Мэрыда | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Гімн | Mérida State Anthem[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Вэнэсуэла | ||||
| Дата заснаваньня | 1558 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 1630 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC-4[1] | ||||
| Каардынаты | 8°36′ пн. ш. 71°09′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Афіцыйная мова | Venezuelan Spanish[d] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0274 | ||||
| Паштовы індэкс | 5101 | ||||
| Сайт | meridaturismovzla.com (гішп.) | ||||
| Мэрыда на мапе Вэнэсуэлы Мэрыда | |||||
Мэ́рыда (Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida: Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас-дэ-Мэ́рыда) — горад на захадзе Вэнэсуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штату Мэрыда. Насельніцтва — каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.
Горад разьмешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сыстэму Кардыльера-дэ-Мэрыда (частка Анд). Месца разьмяшчэньня самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў сьвеце (12,5 км) канатнай дарогі Тэлефэрыка дэ Мэрыда (гішп. Teleférico de Mérida), зь якой адкрываецца від на пік Балівар.
Гісторыя Мэрыда
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы раз Мэрыда была заснаваная нелегальна ў 1558 г. гішпанцам Хуанам Радрыгесам Суарэс; паселішча назвалі Сант’яга-дэ-Лос-Кабальерас-дэ-Мэрыда. З-за адсутнасьці дазволу гішпанскай кароны на будаўніцтва гораду Суарэс быў арыштаваны і адпраўлены ў Багату. Напярэдадні вынясеньня сьмяротнага прысуду гішпанец зьнік і схаваўся ў Трухільё (Вэнэсуэла), дзе атрымаў палітычны прытулак. Другі заснавальнік Мэрыда, Хуан дэ Мальданада, валодаў неабходным дазволам.
Мэрыда, якая знаходзіцца ў атачэньні гор, доўгі час была правінцыйным горадам. За некалькі стагодзьдзяў здарылася ўсяго некалькі значных падзей: моцны землятрус 1820 году і двухразовы візыт Сымона Балівара па шляху ў Калюмбію і пры вяртаньні ў Каракас.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэрыда — унівэрсытэцкі горад, дзе вучыцца каля 40 000 студэнтаў.
- У горадзе налічваецца 28 гарадзкіх паркаў: болей за любы іншы горад Вэнэсуэлы.
- Кожны год у Мэрыдзе праводзіцца фэстываль Фэрыя дэль Соль.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мэрыда (Вэнэсуэла) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Merida.gob.ve (гішп.)