Перайсьці да зьместу

Марыбор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыбор
славен. Maribor
Першыя згадкі: 1164
Краіна: Славенія
Кіраўнік: Андрэй Фіштравэц[d]
Плошча:
  • 41 км²
Вышыня: 273 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 02
Паштовы індэкс: 2000
Нумарны знак: MB
Геаграфічныя каардынаты: 46°33′0″ пн. ш. 15°38′0″ у. д. / 46.55° пн. ш. 15.63333° у. д. / 46.55; 15.63333Каардынаты: 46°33′0″ пн. ш. 15°38′0″ у. д. / 46.55° пн. ш. 15.63333° у. д. / 46.55; 15.63333
Марыбор на мапе Славеніі
Марыбор
Марыбор
Марыбор
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://maribor.si/

Марыбор (па-славенску: Maribor; па-нямецку: Marburg an der Drau) — горад на ўсходзе Славеніі, другі па велічыні горад краіны (насельніцтва гораду паводле перапісу 2002 г. — 101 847 чалавек, насельніцтва акругі — 110 668 чалавек). Марыбор разьмешчаны на рацэ Драва ля ўзножжа гары Пагор’е. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Ніжняя Штырыя. Горад вядомы з VIII ст. У 843 годзе ўвайшоў у склад Усходне-Францкага каралеўства. З 1282 году знаходзіўся ва ўладаньнях аўстрыйскіх Габсбургаў. З 1918 году быў у складзе Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (з 1929 году — Каралеўства Югаславія). У 1941—1945 гадах горад быў акупаваны нямецкімі войскамі і ўключаны ў склад Трэцяга Райху. Вызвалены ў траўні 1945 году югаслаўскім войскам. З 1991 году месьціцца ў складзе незалежнай Славеніі.

Марыборская ратуша.

У Марыборы налічваецца шмат гістарычных збудаваньняў. З рэшткаў гарадзкіх муроў, якія атачалі стары цэнтр гораду, найбольш прыкметнымі засталіся Судная, Воданапорная і Габрэйская вежы. Марыборская катэдра была пабудаваная ў гатычным стылі ў XIII стагодзьдзі. Марыборскую сынагогу пабудавалі ў XIV стагодзьдзі, што робіць яе другой найстарэйшай сынагогай Эўропы. Сёньня гэта цэнтар культурнай дзейнасьці. Іншымі вядомымі сярэднявечнымі будынкамі ёсьць Марыборскі замак, палац Бэтнава і руіны Верхняга замка Марыбору[2]. Ратуша была пабудаваная ў стылі рэнэсансу, а Чумная калёна — у стылі барока.

У пачатку XXI стагодзьдзя былі распрацаваныя пляны па будаўніцтве новага сучаснага дзелавога, жылога і забаўляльнага раёну пад назвай Драўская брама. Праект атрымаў мянушку Марыборскі Мангэтан. Праект уключаў мноства новых эксклюзіўных жылых кватэраў, офісаў і канфэрэнц-заляў, зялёную і рэкрэацыйную зону ды іншыя збудаваньні. Плянаваўся хмарачос вышынёю 111 мэтраў, што мусіў стаць найвышэйшым будынкам Славеніі. Празь недахоп фінансаў праект быў адкладзены.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]