Ніжняя Штырыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ніжняя Штырыя на мапе Славеніі

Ніжняя Штырыя (па-славенску: Spodnja Štajerska; па-нямецку: Untersteiermark) — гістарычная вобласьць у Цэнтральнай Эўропе, якая ахоплівае паўднёвую траціну былога герцагства Штырыя, у наш час уваходзіць у склад Славеніі. Штырыя была падзелена ў 1918 г. па выніках Першай сусьветнай вайны, калі было ўтворана Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, якое атрымала паводле Сен-Жэрмэнскай дамовы населеную пераважна славенцамі Ніжнюю Штырыю, якая раней уваходзіла ў склад Аўстра-Вугоршчыны.

У пэрыяд Другой сусьветнай вайны ў 1941—1945 гг. уваходзіла ў Трэці райх у складзе райхсгаў Штырыя.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Славеніі ў 1991 годзе Ніжняя Штырыя зьяўляецца адным з гістарычных рэгіёнаў гэтай дзяржавы, хоць і ня мае адзінай адміністрацыйнай структуры.

Рэгіянальны цэнтар Ніжняй Штырыі — горад Марыбар. Апроч яго, буйнымі гарадамі зьяўляюцца Цэле і Птуй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ніжняя Штырыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў