Майкл Джэй Фокс
Майкл Джэй Фокс (па-ангельску: Michael J. Fox; нарадзіўся 9 чэрвеня 1961 году, Эдмантан, Канада) — канадзкі актор, прадусар, актывіст і актор голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Макфлая ў трылёгіі «Назад у будучыню» (1985—1990); Алекса Кітана ў сыткоме «Сямейная сувязь» (1982—1989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» й аднойчы «Залаты Глёбус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сыткоме «Сьпін-Сіці» (1996—2000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатыя глёбусы» й дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў ЗША.
У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ хваробы Паркінсона, што было выкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акторская дзейнасьць Майкла значна скарацілася, бо сымптомы ягонай хваробы сталі больш сур’ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам дасьледаваньняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 году швэдзкі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень мэдыцыны за ягоную працу ў справе прапаганды й збору сродкаў для лячэньня хваробы Паркінсона[1][2].
З 2000 году Фокс у асноўным працаваў як актор голасу за кадрам ў фільмах, як то «Ст’юарт Літл» й «Атлянтыда: Згублены сьвет» і іншыя. 27 траўня 2011 году Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасьці й працы па збору сродкаў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.
- ^ Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet. Karolinska Institutet. Press Release.
- ^ «Order of Canada Investiture Ceremony». The Governor General of Canada
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Майкл Джэй Фокс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Майкл Джэй Фокс (анг.) на сайце IMDb