Перайсьці да зьместу

Людвісарская вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвісарская
лац. Ludvisarskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Баніфрацкі завулак, Палацавы завулак, Праабражэнская вуліца
Даўжыня 350 м
Паштовыя індэксы LT-01120
На мапе
Google
Вуліца Людвісарская ў Вікісховішчы

Людвіса́рская ву́ліца[1] (лет. Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Віленскую з Унівэрсытэцкай і гістарычным Палацавым пляцам (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касьцёл Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (рас. Преображенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1939 годзе афіцыйную назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Сьвятога Ігната, зь левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касьцёлам месьціцца сквэр імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзыдэнцкі сквэр.

Палац Радзівілаў