Кушляны
Выгляд
Кушляны лац. Kušlany | |
Дом-музэй Францішка Багушэвіча | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Сольскі |
Насельніцтва: | 340 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231032 |
СААТА: | 4256849053 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°27′36″ пн. ш. 26°11′56″ у. д. / 54.46° пн. ш. 26.19889° у. д.Каардынаты: 54°27′36″ пн. ш. 26°11′56″ у. д. / 54.46° пн. ш. 26.19889° у. д. |
± Кушляны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кушля́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сікуні. Уваходзяць у склад Сольскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца за 20 км на захад ад Смаргоні, за 232 км ад Горадні; за 7 км ад чыгуначнай станцыі Солы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 25 чэрвеня 2008 году Кушляны былі цэнтрам сельсавету[2]. 25 чэрвеня 2008 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кушлянскага сельсавету вёску перадалі ў склад Сольскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1998 год — 354 жыхары, 134 двары; 1999 год — 346 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 340 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Кушлянах працуюць: базавая школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інстраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Кушлянах дзее Літаратурна-мэмарыяльны музэй Францішка Багушэвіча.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры — сядзіба Францішка Багушэвіча, сьвіран (ХІХ ст.).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францішак Багушэвіч (1840—1900), грамадзкі дзяяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
- Алесь Жамойцін (нар. 1955), паэт, навуковец
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 350.
- ^ а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (рас.)