Куцеінскі Прачысьценскі манастыр
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы
| |
Куцеінскі Прачысьценскі манастыр
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. / 54.49333° пн. ш. 30.42778° у. д.Каардынаты: 54°29′36″ пн. ш. 30°25′40″ у. д. / 54.49333° пн. ш. 30.42778° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | магілёўскае барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы | |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы |
Манастыр Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у прадмесьці Куцейне. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс, пазьней на яго месцы збудавалі шматпавярховыя будынкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1631 годзе Багдан Статкевіч заснаваў у прадмесьці Куцейне жаночы манастыр. Першыя будынкі былі драўлянымі, а 2-ярусная брама-званіца мела мураваны ніжні ярус. У 1635 годзе згарэла драўляная саборная царква. У 1655 годзе ў стылі магілёўскага барока збудавалі мураваную саборную царкву Прачыстай Багародзіцы.
У 1658 годзе куцеінскіх манашак перавялі ў новаадкрыты Ўваскрасенскі манастыр у Смаленску. Існуюць зьвесткі, што з Куцейны былі і першыя насельніцы Новадзявочага манастыра ў Маскве. У 1691 годзе пры манастыры збудавалі мураваную царкву Раства Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць. У 1842 годзе яго прылічылі да першай клясы.
Наноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1918 годзе савецкія ўлады ліквідавалі манастыр, будынкі якога выкарыстоўваліся пад склад і вяндлярню. Прачысьценскую саборную царкву зноў адкрылі ў часы Другой сусьветнай вайны. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс.
У 1996 годзе Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату заснаваў у Воршы Ўсьпенскі манастыр. У 2006 годзе скончылася будаваньне новай Усьпенскай царквы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры магілёўскага барока. У склад комплекс уваходзіла некалькі цэркваў, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.
Прачысьценская саборная царква — крыжова-купальны 3-апсыдны храм. Асноўны нэф і крылы трансэпта накрываліся пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцох. Сяродкрыжжа завяршаў 8-гранны глухі барабан і масіўны грушападобны купал з банькай. Сьцены аздабляліся прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглох. Высокія вокны мелі паўцыркульныя аркавыя завяршэньні. Франтоны завяршаліся банькамі і аздабляліся патройнымі роўнымі аркавымі нішамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
-
1901 г.
-
1901 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
А. Паўловіч, да 1918 г.
-
16 ліпеня 1941 г.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі, таксама вядомы пад назвай «Манастыр Успеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі манастыр» (рас. Монастырь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский монастырь)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Габрусь Т., Ярашэвіч А. Куцеінскі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 174.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0