Курэсаарэ
Курэсаарэ | |||||
эст. Kuressaare | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1381 | ||||
Краіна: | Эстонія | ||||
Павет: | Саарэмаа | ||||
Плошча: | 14,95 км² | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 13 441 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 899,06 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +372 | ||||
Паштовы індэкс: | 93813 | ||||
Нумарны знак: | K | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°15′12″ пн. ш. 22°29′10″ у. д. / 58.25333° пн. ш. 22.48611° у. д.Каардынаты: 58°15′12″ пн. ш. 22°29′10″ у. д. / 58.25333° пн. ш. 22.48611° у. д. | ||||
Курэсаарэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kuressaare.ee/ |
Курэсаарэ (па-эстонску: Kuressaare) — горад у Эстоніі, які месьціцца на востраве Саарэмаа, найбуйнейшы населены пункт і адміністрацыйны цэнтар павету Саарэмаа. Былая назва гораду да 1917 году — Арэнсбург (ням. Arensburg). У 1952—1988 гадох горад меў назоў Кінгісэп (эст. Kingissepa). У горадзе месьціцца марская гавань і аднайменны аэрапорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасны Курэсаарэ разьмешчаны на месцы былога замка сьвятароў, упершыню згаданага ў летапісах ад 1381 году. У 1559 годзе ён быў прададзены Дацкаму каралеўству, пасьля чаго 8 траўня 1563 году яму была прадастаўленая гарадзкая хартыя й адпаведна статус гораду па прыкладзе Рыгі. Паводле Брэмсэбрускай дамовы 1645 году горад быў перададзены пад кіраваньне Швэдзкага каралеўства, пад юрысдыкцыяй якога і знаходзіўся да 1721 году.
Упершыню швэдзкі кантроль над горадам і востравам быў спынены ў 1710 годзе, калі расейская армія 15 (26) жніўня спаліла горад, які тады насіў назоў Арэнсбург, паколькі асноўную масу ягоных жыхароў складалі балтыйскія швэды, немцы й датчане. У 1721 годзе паводле Ніштадзкай дамовы горад афіцыйна ўвайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стары горад
- Эпіскапскі замак
- Мэмарыяльны музэй Ёханэса Аавіка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Курэсаарэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў