Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Вялейка)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Вялейка |
Каардынаты | 54°29′20.23″ пн. ш. 26°54′55.30″ у. д. / 54.4889528° пн. ш. 26.9153611° у. д.Каардынаты: 54°29′20.23″ пн. ш. 26°54′55.30″ у. д. / 54.4889528° пн. ш. 26.9153611° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка і нэараманскі стыль |
Аўтар праекту | Аўгуст Кляйн[d] |
Заснавальнік | Аляксандр Янавіч Любанскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | vilejka.catholic.by |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялейцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З XVI ст. Вялейка была цэнтрам староства Ашмянскага павету, тады ж у старосьцінскім палацы пачала дзеяць каталіцкая капліца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. У 1810 годзе яна згарэла. У 1862 годзе кс. Севярын Мікутовіч пачаў будаваць у Вялейцы першы мураваны касьцёл. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія адабралі незавершаны будынак у каталікоў і перадалі яго Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1874 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі і асьвяцілі як Георгіеўскую царкву.
Хоць Вялейка была цэнтрам дэканату, вернікі мусілі былі доўгі час карыстацца невялікай капліцай. Толькі па маніфэсьце аб свабодзе сумленьня ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту інжынэра Аўгуста Клейна. У 1913 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.
У час Першай сусьветнай вайны будынак пацярпеў ад артылерыйскіх абстрэлаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі у 1922—1928 гадох касьцёл адрэстаўравалі. У гэты час да Вялейскай парафіі належаў філіяльны касьцёл ў вёсцы Гарадзішчы.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад склад. У 1980-я гады будынку налалі статус помніка архітэктуры. Па рэстаўрацыі ў ім адкрылі выстаўную залю імя Нікадзіма Сілівановіча.
У 1990 годзе касьцёл вярнулі вернікам. Па рэстаўрацыі інтэр’ераў у прэзьбітэрыюме зьявіўся нэагатычны алтар, а ў левым крыле трансэпту — новы алтар у стылі нэабарока[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка з разьвітым трансэптам і высокай вежай з паўднёвага боку бабінца. Мае асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.
Інтэр’ер аздабляецца арабэскавым арнамэнтальным росьпісам.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1914 г.
-
А Канстанцінаў, 1915 г.
-
верасень 1915 г.
-
П. Аляксееў, 12 кастрычніка 1915 г.
-
Б. Мігачоў, 1916 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
Б. Бэрман, 1918 г.
-
1918 г.
-
1922 г.
-
1924 г.
-
1924 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000105 |