Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак (Мазыр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак
Краіна Беларусь
Места Мазыр
Каардынаты 52°01′39.68″ пн. ш. 29°18′26.82″ у. д. / 52.0276889° пн. ш. 29.30745° у. д. / 52.0276889; 29.30745Каардынаты: 52°01′39.68″ пн. ш. 29°18′26.82″ у. д. / 52.0276889° пн. ш. 29.30745° у. д. / 52.0276889; 29.30745
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVIII ст.
Дата скасаваньня 1842
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак

Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар цыстэрыя́нак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[a], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамай. Касьцёл дзее.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1743—1745 гадох з фундацыі Бэнэдыкта Ражанскага ў Анёльскай даліне за 3 км на паўночны ўсход ад Мазыр збудавалі кляштарны комплекс цыстэрыянак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1804 годзе завяршылася стварэньне фрэскавай размалёўкі скляпеньняў касьцёла.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1883 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1888 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1893—1894 гадох помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.

За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынкі вярнулі каталікам.

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка, накрытая высокім 2-схільным дахам з увагнутымі вальмамі над 3-граннай апсыдай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня муроў 1,5 м). Архітэктурна-плястычны акцэнт прыпадае на галоўны фасад, падзелены на тры часткі высокімі пілястрамі і завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным пасам. Бакавыя роўніцы фасаду аздабляюцца трыма ярусамі фігурных і аркавых нішаў з конхамі ў верхнім ярусе. Фасад завяршаецца ступеньчатым атыкам. Галоўны ўваход празь нізкі 5-гранны прытвор, дэкарыраваны буйнымі кутнымі лапаткамі. Роўніцы бакавых фасадаў рытмічна падзяляюцца высокімі лучковымі вокнамі і шырокімі лапаткамі ў прасьценках.

Унутры нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з падвойнымі папружнымі аркамі і люнэтамі, апсыда — самкнутай конхай. Скляпеньні ўпрыгожвала сюжэтная фрэскавая размалёўка. Сьцены падзяляюцца аркавымі нішамі і падвойнымі пілястрамі, апярэзваюцца буйным тонкапрафіляваным карнізам. Апсыда раскрываецца ў залю шырокім аркавым прасьветам.

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне крыты бляхай і дахоўкай 3-павярховы будынак (першы паверх быў мураваным, другі і трэці — фахвэркавыя), які злучаўся з касьцёлам і ўтвараў унутраны двор. Да нашага часу захаваўся адзін прастакутны ў пляне 2-павярховы аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасады рытмічна падзяляюцца квадратнымі і прастакутнымі вокнамі, у прасьценках — шырокімі лапаткамі. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем тыповых кельляў з цыліндрычнымі скляпеністымі перакрыцьцямі[1]).

Гістарычныя здымкі і графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гогаля, 93А
  1. ^ Кулагін А. Мазырскі кляштар цыстэрыянак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 295.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  312Г000510