Перайсьці да зьместу

Касьцёл Божага Цела (Іказьнь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Краіна Беларусь
Вёска Іказьнь
Каардынаты 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. / 55.625° пн. ш. 27.25972° у. д. / 55.625; 27.25972Каардынаты: 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. / 55.625° пн. ш. 27.25972° у. д. / 55.625; 27.25972
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль
Дата заснаваньня 1912
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Іказьні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталіцкая парафія ў старажытным мястэчку Іказьні зьявілася, відаць, не пазьней за 1499 год. Уладальнік мястэчка Іван Сапега, сакратар вялікага князя Аляксандра, у 1501 годзе атрымаў ад Папы Аляксандра VI дазвол на будаваньне парафіяльнага касьцёла пад тытулам Сьвятога Духа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзел Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Іказьнь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Драўляныя будынкі неаднаразова зьнішчаліся пажарамі (апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1814 годзе). Нарэшце ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася 17 верасьня 1912 году.

У 1919 годзе ксёндз Міхал Буклярэвіч стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстаньня супраць бальшавіцкай улады. Пры здушэньні выступленьня сьвятара і ягоную сястру расстралялі. У 1940-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік на магіле сьвятара і яго сястры. У кастрычніку 1995 году мясцовыя жыхары аднавілі помнік.

Праект касьцёла, 1912 г.

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 2-вежавая, 3-нэфавая базыліка з трансэптам, апсыдай і закрысьціямі. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2 магутныя шатровыя вежы, паміж якімі 2-схільны шчыт з акном-ружай у цэнтры[1]. Дэкор будынка даволі стрыманы. Апрача разнастайных праёмаў і нішаў, у ім выкарыстоўваюцца ступеньчатыя контрфорсы і аркатура.

Вакол касьцёла агароджа з бутавага каменю. На цьвінтары знаходзіцца валун з памятным надпісам сьвятару Міхалу Буклярэвічу і ягонай сястры Эміліі.

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]