Й
Літара кірыліцы І нескладовае | |
Йй | |
◄ З И І Ї Й Ј К Л Љ ► | |
Беларускі альфабэт: | |
---|---|
◄ Ё Ж З І Й К Л М Н ► | |
У лацінцы | J · j |
Зьвесткі | |
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [j] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter short i
cyrillic small letter short i |
Юнікод | Й: U+0419 й: U+0439 |
HTML | Й: Й, Й й: й, й |
UTF-16 | Й: 0x419 й: 0x439 |
URL-код | Й: %D0%99 й: %D0%B9 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Й, й (і нескладо́вае, таксама і каро́ткае; курсіў: Й й) — літара кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў большасьці славянскіх кірылічных альфабэтаў і азначае нескладовы галосны гук [i] і блізкі да яго звонкі галосны [j]. У беларускай мове азначае гук [j][1]
Лацінізацыя (раманізацыя)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Можа быць лацінізавана як літары ⟨y⟩, ⟨j⟩, ⟨i⟩ і ⟨ĭ⟩. У беларускай лацінцы для гука [j] выкарыстоўваецца літара ⟨j⟩.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актыўнае выкарыстаньне ⟨Й⟩ (ці, хутчэй, брэвісу над ⟨И⟩) пачалося прыкладна ў XV—XVI стагодзьдзях. Зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя разьмежаваньне паміж ⟨И⟩ і ⟨Й⟩ пачало зьяўляецца абавязковым у маскоўскім варыянце царкоўнаславянскай артаграфіі (якая выкарыстоўваецца таксама і для маскоўскай мовы). Падчас альфабэтных рэформаў Пятра I усе дыякрытычныя знакі былі выдалены з маскоўскага пісьменства, але неўзабаве пасьля яго сьмерці, у 1735 годзе, адрозьненьне паміж ⟨И⟩ і ⟨Й⟩ было адноўлена[2]. ⟨Й⟩ афіцыйна не лічылася асобнай літарай маскоўскага альфабэту да 1930-х гадоў.
У пачатку XIX стагодзьдзя ⟨J⟩ выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы, а кірылічным альфабэтам беларусы амаль не карыстаюцца.
У 1859 годзе маскавіцкая ўлада забараняе пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, пасьля гэтага у XVIII—XIX стагодзьдзях літара ⟨Й⟩ увайшла ў грамадзянскі шрыфт беларускай мовы (і ў баўгарскую, украінскую мовы таксама). Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ⟨Й⟩ выкарыстоўвалася і ў сэрбскай пісьменнасьці, але затым была заменена лацінападобнай літарай ⟨J⟩, якая была перанята й македонскай пісьменнасьцю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Балтаслаў», гук ⟨j⟩.
- ^ Language dynamics in the early modern period. — New York, NY: . — ISBN 978-1-000-57461-6