Перайсьці да зьместу

Зоя Куваева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зоя Куваева
Дата нараджэньня 23 студзеня 1943 (81 год)
Месца нараджэньня Талька, Менская вобласьць, генэральная акруга Беларусь, райхскамісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1965)
Навуковая сфэра хімія
Месца працы Інстытут фізыка-арганічнай хіміі НАНБ (з 1981 году)
Вядомы як распрацоўніца экстракцыйнага вылучэньня амінакісьляў з асяродзьдзя мікрабіялягічнага сынтэзу
Навуковая ступень доктарка навук

Зо́я Іва́наўна Кува́ева (нар. 1943, Талька, цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларуская навукоўца-хімік.

Доктарка хімічных навук (1999). Аўтарка навуковых працаў па фізычнай хіміі і леках з амінакісьляў. Дасьледавала заканамернасьці ўзаемадзеяньня біялягічна актыўных рэчываў зь іёнаабменнымі экстрагентамі. Распрацавала экстракцыйнае вылучэньне амінакісьляў з асяродзьдзя мікрабіялягічнага сынтэзу[1].

У 1965 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і ўладкавалася на працу ў Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (ІАНХ) Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1981 году перайшла на працу ў Інстытут фізыка-арганічнай хіміі (ІФАХ). У 1995 годзе стала загадніцай лябараторыі ў ІФАХ, а ў 1999 годзе — загадніцай аддзелу лекавых рэчываў[2].

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 23 студзеня 2014. — № 12 (27622). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Мікалай Савік. Куваева Зоя Іванаўна // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 413. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4