Заяц-бяляк
Заяц-бяляк | |
Травень 2004 году, Шатляндыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Сапраўдныя шматвузавыя |
Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Вышэйшыя зьвяры |
Атрад | Зайцападобныя |
Сямейства | Зайцавыя |
Род | Зайцы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lepus timidus Карл Лінэй | |
Арэал | |
За́яц-бяля́к — зьвер з роду зайцаў (Lepus) сямейства Зайцавых (Leporidae).
Даўжыня цела 49—61 см вагой да 5 кг. Улетку мае бурую поўсьць з рудавата-шэрым адценьнем, узімку — белую. Лінькі сканчаюцца ў траўні і сьнежні. Размнажаецца зь лютага да верасьня 2—3 прыплодамі па 1—8 зайчанятаў. Жыве ў лясах з падростам зь лісьцевых дрэваў, па зарослых далінах і балоцістых зарасьніках. Улетку корміцца травяністымі расьлінамі, узімку — карой і парасткамі дрэваў, ягаднікам і сенам. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Служыць прадметам пушнога промыслу і паляваньня. Часам шкодзіць пасевам і садам. Утварае помесь з зайцам-русаком — заяц-лазовік[1].
Пры руху заяц-бяляк выносіць заднія ногі далёка наперад. Даўжыня сьледу задняй лапы да 17 см, шырыня да 12 см. Кончыкі вышэй чорныя. Поставыя залозы ёсьць толькі між пальцамі, таму сьляды моцна пахнуць. Перад сыходам на лежню блытае сьляды. Актыўны пераважна ўначы. Зайчаняты нараджаюцца відушчымі з густой поўсьцю. Зайчыха корміць іх 1-2 разы за ноч. На 10 дзень зайчаняты пачынаюць есьці траву. Малаком сілкуюцца да 20-30 дзён[2].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заяц-бяляк найчасьцей трапляецца ў Віцебскай вобласьці, паўночных і сярэдзінных раёнах Магілёўскай і Менскай вобласьцяў. Менш сустракаецца ў паўночных раёнах Берасьцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласьцяў, рэдка на Палесьсі. На 1 студзеня 1981 году ў Беларусі налічвалася 85,4 тыс. асобін зайца-беляка[1]. У паляўнічым сэзоне 2012 году ў Беларусі здабылі 6,4 тыс. зайцоў-белякоў. На лістапад 2013 году налічвалася 60 тыс. асобін зайца-беляка[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Яўген Малашэвіч. Заяц-бяляк // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 2. Гатня — Катынь. — С. 409. — 522 с. — 10 000 ас.
- ^ Заяц-бяляк // Партал «Крок за крокам», 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
- ^ Сяргей Расолька. На паляваньне, на зайца // Зьвязда : газэта. — 5 лістапада 2013. — № 209 (27574). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |