Зайцападобныя
Выгляд
| Зайцападобныя | |
Заяц-русак (Lepus europaeus) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Зайцападобныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Lagomorpha Brandt, 1855 | |
| Арэал | |
Зайцападобныя (Lagomorpha) — атрад клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя сямействы і 102 сучасныя віды. Карэнныя папуляцыі сустракаюцца на ўсіх кантынэнтах, акрамя Аўстраліі і Антарктыды; яны адсутнічаюць на поўдні Паўднёвай Амэрыкі і на большасьці астравоў. Гэта дробныя і сярэднія жывёлы, якія шмат у чым нагадваюць буйных грызуноў, з якімі ўтвараюць кладу альбо надатрад Glires. У іх рудыментарны альбо кароткі хвост. Зубная формула: 2/1, 0/0, 3/2, 2–3/3 = 26–28. Усе зайцападобныя наземныя. Яны займаюць шырокі дыяпазон месцаў пражываньня, пачынаючы ад трапічнага лесу і заканчваючы арктычнай тундрай. Усе траваедныя[1][2].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Lagomorpha
- Зайцавыя (Leporidae)
- Пішчухавыя (Ochotonidae)
- † Prolagidae
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Myers P. & Sorin A. (2002) Lagomorpha (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 19.02.2021 г.
- ↑ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 234, 235. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |