Заяц-бяляк

From Вікіпэдыя
Jump to navigation Jump to search
Заяц-бяляк
Lepus timidus 01-cropped.jpg
Травень 2004 году, Шатляндыя
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Сапраўдныя шматвузавыя
Разьдзел Двухбакова-сымэтрычныя
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чатырохногія
Кляса Сысуны
Падкляса Зьвяры
Інфракляса Вышэйшыя зьвяры
Атрад Зайцападобныя
Сямейства Трусы
Род Зайцы
Бінамінальная намэнклятура
Lepus timidus Карл Лінэй
Арэал
Lepus timidus - wystepowanie.PNG

За́яц-бяля́к — зьвер сямейства трусоў.

Даўжыня цела 49—61 см вагой да 5 кг. Улетку мае бурую поўсьць з рудавата-шэрым адценьнем, узімку — белую. Лінькі сканчаюцца ў траўні і сьнежні. Размнажаецца зь лютага да верасьня 2—3 прыплодамі па 1—8 зайчанятаў. Жыве ў лясах з падростам зь лісьцевых дрэваў, па зарослых далінах і балоцістых зарасьніках. Улетку корміцца травяністымі расьлінамі, узімку — карой і парасткамі дрэваў, ягаднікам і сенам. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Служыць прадметам пушнога промыслу і паляваньня. Часам шкодзіць пасевам і садам. Утварае помесь з зайцам-русакомзаяц-лазовік[1].

Пры руху заяц-бяляк выносіць заднія ногі далёка наперад. Даўжыня сьледу задняй лапы да 17 см, шырыня да 12 см. Кончыкі вышэй чорныя. Поставыя залозы ёсьць толькі між пальцамі, таму сьляды моцна пахнуць. Перад сыходам на лежню блытае сьляды. Актыўны пераважна ўначы. Зайчаняты нараджаюцца відушчымі з густой поўсьцю. Зайчыха корміць іх 1-2 разы за ноч. На 10 дзень зайчаняты пачынаюць есьці траву. Малаком сілкуюцца да 20-30 дзён[2].

Беларусь[edit | edit source]

У сьнежні (2011 год, Расея)

Заяц-бяляк найчасьцей трапляецца ў Віцебскай вобласьці, паўночных і сярэдзінных раёнах Магілёўскай і Менскай вобласьцяў. Менш сустракаецца ў паўночных раёнах Берасьцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласьцяў, рэдка на Палесьсі. На 1 студзеня 1981 году ў Беларусі налічвалася 85,4 тыс. асобін зайца-беляка[1]. У паляўнічым сэзоне 2012 году ў Беларусі здабылі 6,4 тыс. зайцоў-белякоў. На лістапад 2013 году налічвалася 60 тыс. асобін зайца-беляка[3].

Крыніцы[edit | edit source]

  1. ^ а б Яўген Малашэвіч. Заяц-бяляк // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 2. Гатня — Катынь. — С. 409. — 522 с. — 10 000 ас.
  2. ^ Заяц-бяляк // Партал «Крок за крокам», 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  3. ^ Сяргей Расолька. На паляваньне, на зайца // Зьвязда : газэта. — 5 лістапада 2013. — № 209 (27574). — С. 3. — ISSN 1990-763x.