Зайцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Зайцы́ — жывёлы млекакормячых сямейства зайцавых атрада зайцападобных.

Выдзяляецца каля 23 відаў. Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы і Афрыцы. Найбольш вядомыя заяц-бяляк, заяц-русак, талай.

Даўжыня да 75 см, маса да 7 кг. Заднія канечнасьці звычайна значна даўжэйшыя за пярэднія. Вушы доўгія, хвост кароткі. Размнажаюцца да 5 разоў за год. Дзіцяняты (2—8) нараджаюцца відушчыя, укрытыя поўсьцю, здольныя адразу бегаць. Кормяцца травяністай расьліннасьцю, карой, пупышкамі, галінкамі дрэў і кустоў, сенам і інш.

Аб’екты паляваньня.