Зайцавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зайцавыя
Feldhase.jpg
Заяц-русак (Lepus europaeus)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Зайцападобныя (Lagomorpha)
Сямейства Зайцавыя
Бінамінальная намэнклятура
Leporidae
Fischer, 1817

Зайцавыя (Leporidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 13 сучасныя роды і больш за 60 сучасных відаў. Займаюць большую частку сухапутных мас сьвету; хоць першапачаткова зайцавыя адсутнічалі ў Паўднёвай Амэрыцы, Аўстраліі, Новай Зэляндыі, на Яве, яны былі ўведзены ў гэтыя месцы. Зайцавых можна сустрэць у самых розных асяроддзях — ад адкрытых пустэльняў да барэальных лясоў, але часцей за ўсё сустракаюцца ў адкрытай асяроддзі пражываньня. Некаторыя віды аднак ёсць добра прыстасаванымі жыхарамі лесу, а некаторыя віды выдатна плаваюць і разглядаюцца паўводнымі. Зайцавыя маюць кароткія, пухнатыя хвасты, выцягнутыя вушы і выцягнутыя заднія лапы. Вага — ад 0,3 да 5 кг; свойскія пароды могуць быць значна большымі, іх сярэдняя вага складае 7 кг. Жаночыя зайцавыя буйней самцоў. Колер футра вар'іруецца ад карычневага да чорнага і да белага. Большасьць дзікіх відаў маюць адносна стрыманыя афарбоўкі; толькі два віды маюць палосы. Большасць зайцавых са спінным колерам цёмнага колеру, а жывот светлага колеру[1][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зайцавыя (Leporidae)

  • Aztlanolagus
  • Brachylagus
  • Bunolagus
  • Caprolagus
  • Заяц (Lepus)
  • Nesolagus
  • Oryctolagus
  • Pentalagus
  • Poelagus
  • Pronolagus
  • Romerolagus
  • Serengetilagus
  • Sylvilagus
  • † Mytonolagus

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Silberstein M. (2011) Leporidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 20.02.2021 г.
  2. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 236. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)