Заходнепалеская мікрамова
Прапануецца аб’яднаць гэты артыкул з «Заходнепалеская літаратурная мікрамова».
|
Заходнепалеская мікрамова | |
заходышнополіська волода | |
Ужываецца ў | Беларусь Украіна |
---|---|
Рэгіён | Заходняе Палесьсе |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 500 000 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | - |
Коды мовы |
Захо́днепале́ская (літарату́рная) мікрамо́ва (саманазвы: заходышнополіська (лытырацька) волода, поліська мова, русынско-поліська волода, јітвјежа волода) — славянская мікрамова, базуецца на аднайменным дыялекце, які ў генэтычных адносінах сынтэзуе ў сабе рысы беларускага і ўкраінскага тыпу.
Пашырэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заходнепалескія гаворкі ў Беларусі лякалізуюцца ў Берасьцейска-Пінскім Палесьсі. Арэал іх пашырэньня на поўначы і ўсходзе абмяжоўваецца лініяю: на поўдзень ад Шарашова, Пружанаў, Бярозы, на поўнач ад Белаазёрску, на поўдзень ад Целяхан, на паўночны ўсход ад Лагішыну і Пагосту Загародзкага, на паўднёвы захад ад Лунінцу, на ўсход ад Дубая, на паўночны ўсход ад Століну і Стругі. На тэрыторыі Ўкраіны яны ахопліваюць тэрыторыю практычна ўсёй Валынскае вобласьці і паўночна-заходніх раёнаў Ровенскай вобласьці.
Прычыны існаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ёсьць на тэрыторыях «позьняга нацыятварэньня», там дзе позна зьявіліся нацыянальныя навучальныя арганізацыі альбо іх цалкам няма.
- Вялікая частка насельніцтва, а таксама аўтары блага ведаюць дзяржаўную літаратуру і літаратурную норму.
- Працэс пісаньня літаратуры роднаю моваю тут паўтарае ў рэґіянальных маштабах працэс фармаваньня нацыянальнае мовы.
- Аўтары-пачаткоўцы ў меру вольна валодаюць толькі ўласнаю гаворкаю і адною (некалькімі) суседнімі мовамі.
- Наяўнасьць архаічных альбо лякальных рысаў вымушае выкарыстоўваць дадатковыя сымбалі для перадачы пэўных гукаў.
- Неабходнасьць быць максымальна блізка зразумелым для чытача лякальнае тэрыторыі.
- Спосаб зьвернуць увагу лякальнай ґрупы да небясьпекі моўнай асыміляцыі.
- Намаганьне ўзбагаціць нацыянальную мову рэдкаю рэґіянальнаю лексыкаю.
- Постмадэрнісцкія тэндэнцыі захаваньня ўласнай індывідуальнасьці, падмацаваныя ростам зацікаўленасьці да дыялектаў.
- Форма інтэлектуальнага канфармізму праз прымірэньне з стандартам дамінуючае публічнае мовы.
- Спосаб барацьбы ў нацыянальным канфлікце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На фармаваньне дыялектнага ляндшафту Заходняга Палесься аказалі ўплыў розныя фактары. На думку некаторых дасьледчыкаў, Заходняе Палесьсе зьяўлялася часткай славянскай прарадыґмы альбо адной з зон старажытнай міграцыі праславян. Старажытнае славянскае насельніцтва гэтай вобласьці было, відаць, цясьней зьвязана з паўднёва-заходнімі славянскімі ґрупамі, чым з усходнімі, паколькі старадаўняя мяжа ў зоне расьсяленьня праславян праходзіла па раце Гарынь. Пазьней гэтая мяжа перамясьцілася на Заходні Буг. У 2-й палове I тысячагодзьдзя н. э. археалягічныя комплексы Брэсцка-Пінскага і Валынскага Палесься ня былі, ні тыпова дрыгавіцкімі, ні тыпова валынянскімі, ні тыпова драўлянскімі. Ня выключана, што тут знаходзілася асобнае ўсходнеславянскае племя. Відаць, на рубяжы VII—VIII ст. асноўныя ґрупы мясцовага насельніцтва Заходняга Палесься ўвашлі ў валынянскі саюз. 3 канца X ст. ўзмацняецца дрыгавіцкі ўплыў, асабліва ў паўночна-заходняй частцы рэгіёну. 3ь X ст. малі месца перасяленцы асобных груп ятвягаў з паўночнага захаду. Відаць, быў прыліў насельніцтва з Валыні ў XIII—XV ст.
Сучасныя дыялектныя тыпы заходнепалескіх гаворак, магчыма, адлюстроўваюць пэўныя моўныя асаблівасьці старых міґрацыйных рухаў. Наклалі адбітак на дыялектны ляндшафт Заходняга Палесься і пазьнейшыя дзяржаўныя і адміністрацыйныя межы. Так, відаць ня выпадковая мяжа паміж заходне- і ўсходнезагародзкамі дыялектнымі зонамі супадае зь мяжой паміж сярэдневяковымі Берасьцейскай і Пінскай землямі, мяжа радастаўскай мікразоны — з участкамі літоўска-польскага рубежу ў XIV—XVIII ст., мяжа сярэднепагарынскіх гаворак — зь мяжою Дубровіцкага княства ў XII—XV ст.
Рэдкія прыклады нярэгулярнага пісьмовага прымяненьня мясцовых гаворак адзначаныя на Палесьсі ўжо ў XVI і XVII ст. У XIX ст. па-палеску піша вершы Франц Савіч, пазьней Мікола Янчук. У 1907 г. зьявіўся першы друкаваны палескі буквар (лемантар).
Фармаваньне заходнепалескай літаратурнай мікрамовы пачалося ў 1980 гадох дзякуючы намаганьням філёляга і паэта Міколы Шэляговіча (палес. Мыкола Шыляговыч) па кадыфікацыі гаворак Заходняга Палесься. Затым у Беларусі было заснавана таварыства «Полісьсе» і пачаў выдавацца спэцыяльны бюлетэнь. На заходнепалескай мікрамове ў пэрыяд з 1989 г. да 1994 г. друкавалася частка матэрыялаў у газэце «Збудінне».
Лінґвістычныя асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Оканьне (молоко, голова, здоровый),
- На месцы этымалягічнага [е] в новазакрытых складох пад нагалосам таксама выступаюць абычныя манафтонґі [у], [ÿ], [ы], а шматней [і] (прын'ýс, прын'ÿс, прын'íс, ж’íнка, піч, шіс’т’, с’ім і т.д.), хоць у надбузка-палескіх гаваркох трапдяецца яшчэ дыфтонґ [іэ] (хміэл’ і т.д.);
- Цьвёрдасьць губных і пярэднеязычных перад этымалягічнымі е, і (вэчор, бэрог, дэн', тэплый, нысэ, вызэ, мыска, быты, ходыты, зыма);
- Цьвёрдасьць заднеязычных у спалучэньнёх гы, кы, хы паралельна з гі, кі, хі (ногы, кынуты, мурахы, ногі, кінуты, мурахі);
- Наяўнасьць мяккіх этымалягічных шыпячых (нож’і. ш’апка, ж’аба) [р'] (р’ічка, гор’іх, пор’адок), [ц'] (жнэц', хлопэц', на кон’ц’і);
- Губна-зубны або губна-губны [в] на месцы [ў] у літаратурнай мове, але чытаецца як ў (правда, сказав);
- Адсутнасьць цеканьня (т’ін' , т’іло, т’агнуты), дзеканьня (д’ід, д’івчына, д’акуваты);
- Канчатак -ый у назоўным склоне прыметнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку (новый, страшный, молодый, крутыяў);
- Указальныя займеньнікі гэтой, гэтыяў, гэта, гэтэ, гэты, гэто, займеньнікавыя формы мн’і, йёю,
пашырэньне лексем: клуня (гумно), прач (пранік), пацыят (франтон), шіпка (павець), быяк (біч), шытык (папруга), судосыты (сустрэць), волочыты (баранаваць), лататы (лапіць), быцю-быцю (падзыўныя для кароў), пуць-пуць (падзыўныя для курэй).
- У большай частцы говару нагалошэны гук а посьля мяккіх і шыплячых зычных пераходзіць ў е (взев, декуваты, цежко, душé);
- У паўночнае частцы говару ў е пераходзіць я (éма, éгода, éблуко).
- Пашыранасьць канчаткаў -овы, -эвы ў давальным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду (сы́новы, бра́товы, дýбовы, конэ́вы і т.д.).