Дрэздэн
Дрэздэн | |||||
ням. Dresden | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1206[1] | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Саксонія | ||||
Кіраўнік: | Дырк Гільбэрт[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 126 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 351, 35201 | ||||
Паштовы індэкс: | 01067, 01326, 01309, 01069, 01097, 01099, 01159, 01127, 01307, 01129, 01279 | ||||
Нумарны знак: | DD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°3′0″ пн. ш. 13°44′24″ у. д. / 51.05° пн. ш. 13.74° у. д.Каардынаты: 51°3′0″ пн. ш. 13°44′24″ у. д. / 51.05° пн. ш. 13.74° у. д. | ||||
Дрэздэн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.dresden.de/ |
Дрэздэн (па-нямецку: Dresden, па-верхнелужыцку: Drježdźany) — горад на ўсходзе Нямеччыны, сталіца зямлі Саксонія. Разьмешчаны ў даліне ракі Эльба непадалёку ад граніцы з Чэхіяй.
Дрэздэн мае доўгую гісторыю ў якасьці сталіцы і рэзыдэнцыі князёў-выбаршчыкаў і каралёў Саксоніі, дзякуючы чаму горад набыў арыстакратычны і мастацкі калярыт. Дрэздэн быў амаль цалкам разбураны ў часе Другой сусьветнай вайны ў выніку авіяналётаў ангельска-амэрыканскіх сілаў.
Дрэздэнская частка даліны Эльбы некаторы час знаходзілася ў Сьпісе сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКО і была выключана адтуль за наўмыснае парушэньне Канвэнцыі ЮНЭСКО аб ахове сусьветнай спадчыны (пабудова аўтамабільнага моста) — першы выпадак выключэньня са Сьпісу ў Эўропе і другі ў сьвеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што Дрэздэн ёсьць адносна нядаўнім горадам германскага паходжаньня, які зьявіўся тут на месцы расьсяленьня славянаў[5], гэтая тэрыторыя была заселеная яшчэ ў эпоху нэаліту плямёнамі культуры лінейнай керамікі каля 7500 году да н. э.[6]. Напрыканцы XII стагодзьдзі ў наваколіцах на паўднёвым беразе ракі існавала славянскае селішча Дрэждзяны (слав. Drežďany), што літаральна значыць «лес» ці «нізінны лесавы жыхар». Вядома, што на паўночным беразе таксама месьцілася іншае славянскае паселішча, але на сёньня ягоны назоў не захаваўся. Заснаваньне Дрэздэна зьвязанае з экспансіяй германскіх народаў на ўсход[5], з мэтай здабычы мэталаў у бліжэйшых Рудных горах і заснаваньнем маркграфства Майсэна. Да 1350 году паселішча быў вядомае як Антыка-Дрэздын[7], што літаральна значыць «стары Дрэздэн». Дытрых, маркграф Майсэнскі, у 1206 годзе абраў горад сваёй часовай рэзыдэнцыяй. Пасьля 1270 году Дрэздэн стаў сталіцай маркграфства. Ён быў перададзены Фрыдрыху Клему па сьмерці Гэнрыха Выславёнага ў 1288 годзе. У 1316 годзе панаваць горадам стаў маркграф Брандэнбурскі, але дынастыя Вэтын хутка вярнула сабе горад па сьмерці Вальдэмара Вялікага ў 1319 годзе. З 1485 году Дрэздэн быў рэзыдэнцыяй герцагаў Саксоніі, а з 1547 году месцам пасаду курфюрстаў.
Узвышэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Курфюрст і кіраўнік Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I стаў польскім каралём і вялікім князем літоўскім Аўгустам II Моцным у 1697 годзе. Ён запрашаў у Дрэздэн шмат найлепшых музыкаў[8], архітэктараў і мастакоў з усёй Эўропы[9]. Ягонае панаваньне заклала пачатак станаўленьню Дрэздэна як вядучага эўрапейскага гораду ў галінах тэхналёгіяў і мастацтва. За часам каралёў Аўгуста II Моцнага і Аўгуста III была пабудаваная большасьць славутасьцяў гораду ў стылі барока. Да іх адносяцца каралеўскі палац Цьвінгер, Японскі палац, Ташэнбэргпалац, замак Пільніц і дзьве знакавыя царквы, як то каталіцкая Гофкірхэ і лютэранская Фраўэнкірхэ. Акрамя таго, былі закладзеныя мастацкія калекцыі і музэі. Прыметнымі прыкладамі твораў мастацтва ёсьць Дрэздэнская калекцыя парцаляны, калекцыя гравюраў, малюнкаў і фатаграфіяў, Зялёная камора і Фізыка-матэматычны салён.
У 1726 годзе на працягу двух дзён у Дрэздэне адбываўся бунт пасьля таго, як пратэстанцкі сьвятар быў забіты жаўнерам, які нядаўна навярнуўся ў каталіцтва[10]. У 1745 годзе Дрэздэнскі дагавор паміж Прусіяй, Саксоніяй і Аўстрыяй скончыў Другую Сылезскую вайну. Але ўжо ў наступныя дзесяцігодзьдзі горад цяжка пацярпеў у Сямігадовай вайне, бо быў спачатку захоплены прускімі войскамі, потым вызвалены і няўдала абложаны прусакамі ў 1760 годзе. Фрыдрых Шылер скончыў сваю «Оду да радасьці» ў Дрэздэне ў 1785 годзе[11]. У 1806 годзе Дрэздэн стаў сталіцай Саксонскага каралеўства, утворанага Напалеонам. Падчас Напалеонаўскіх войнаў францускі імпэратар атрымаў перамогу ў бітве пад Дрэздэнам 27 жніўня 1813 году. У выніку Венскага кангрэсу Саксонскае каралеўства было далучанае да складу Нямецкай канфэдэрацыі ў 1815 годзе. Беларуска-польскія паўстаньні 1831, 1848 і 1863 гадоў прывялі да таго, што шмат палякаў уцяклі ў Дрэздэн, сярод іншых тут пэўны час жыў кампазытар Фрыдэрык Шапэн. Сам Дрэздэн стаўся цэнтрам нямецкіх рэвалюцыяў у 1848 годзе за часам вядомым як Вясна народаў. Гэтак тут адбываліся падзеі Травеньскага паўстаньня, якое каштавала безьліч чалавечых жыцьцяў і прывяло жа зьнішчэньня гістарычнага гораду. Паўстаньне вымусіла Фрыдрыха Аўгуста II уцекчы з Дрэздэна, але неўзабаве ён вярнуўся, узяўшы кантроль над горадам дзякуючы дапамозе Прусіі. У 1852 годзе насельніцтва Дрэздэна дасягнула 100 тысячаў жыхароў, што зрабіла места адным з найбуйнейшых у Нямецкай канфэдэрацыі.
Зьяўляючыся сталіцай Каралеўства Саксоніі, Дрэздэн стаў часткай закладзенай у 1871 годзе Нямецкай імпэрыі. У наступныя гады горад стаў буйным цэнтрам эканомікі, маючы ў сваіх межах вытворчасьць аўтамабіляў, харчовую прамысловасьць, аб’екты банкаўскай справы і вытворчасьць мэдычнага абсталяваньня. У пачатку XX стагодзьдзя Дрэздэн быў асабліва вядомы дзякуючы вытворасьці камэраў і цыгарэтным фабрыкам. За часам Першай сусьветнай вайны горад не пацярпеў, але страціў шмат жыхароў, якія загінулі ў гэтым ваенным канфлікце. У 1918—1934 гадах Дрэздэн быў сталіцай першай Вольнай зямлі Саксоніі, а таксама культурным і эканамічным цэнтрам Ваймарскай рэспублікі. Славу Дрэздэн меў таксама як цэнтар эўрапейскага сучаснага мастацтва ажно да 1933 году.
Трэці Райх
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нацысцкую эпоху з 1933 па 1945 гады габрэйская суполка гораду скарацілася з больш чым 6 тысяч чалавек да ўсяго толькі 41 жыхараха, у асноўным праз эміграцыю, але пазьней таксама дэпартацыю і вынішчэньня[12][13]. Негабрэі таксама пакутвалі ад нацыстаў, то бок больш за 1300 чалавек былі пакараныя сьмерцю на Мюнхнэр-Пляцы, у тым ліку працоўныя лідэры, непажаданыя, змагары супраціву і ўсе, каго засьпелі за праслухоўваньнем замежнага радыё[14]. Дрэздэн у XX стагодзьдзі стаў буйным вузлом сувязі і вытворчым цэнтрам, маючы 127 фабрыкаў і буйных майстэрняў, таму быў прызначаны нямецкімі вайсковымі ўладамі як абарончы пункт, што дапаможа перашкодзіць прасоўваньню СССР[15]. У горадзе на той час меўся ня толькі вайсковы гарнізон, але цэлы вайсковы гарадок званы Альбэртштатам[16]. У апошнія месяцы Другой сусьветнай вайны ў Дрэздэне жылі калі 600 тысяч уцекачоў, што падвысіла агульнае насельніцтва гораду да 1,2 мільёнаў чалавек. У пэрыяд з 1944 па 1945 гады Дрэздэн некалькі разоў бамбардаваўся, а па капітуляцыі Трэцяга Райху быў акупаваны савецкім войскам.
Па Другой сусьветнай вайне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашкоджаньні ад авіяналётаў хаўрусьнікаў былі настолькі сур’ёзнымі, што па заканчэньні Другой сусьветнай вайны была пабудаваная вузкакаляінавая лёгкая чыгунка дзеля выдаленьня з гораду абломкаў ды ламачыны. У гэтай чыгуначнай сыстэме, якая мела сем лініяў, працавала 5 тысяч супрацоўнікаў і 40 лякаматываў, усе зь якіх насілі жаночыя імёны. Апошні цягнік заставаўся ў эксплюатацыі да 1958 году, не зважаючы на тое, што апошняя афіцыйная група па ачыстцы ад сьмецьця была распушчаная толькі ў 1977 годзе[17]. Замест таго, каб адрамантаваць, улады новастворанай прасавецкай Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі зьнішчылі руіны шматлікіх цэркваў, каралеўскіх будынкаў і палацаў у 1950-х і 1960-х гадах. Такім чынам былі страчаныя гатычныя будынкі Сафійскай царквы, Альбэрттэатру і Вакербартпалацу, а таксама безьліч гістарычных жылых дамоў. Навакольле некалі ажыўленай Прагерштрасэ нагадвала пустку да таго, як яе перабудавалі ў сацыялістычным стылі ў пачатку 1960-х гадоў. Тым ня менш, шэраг гістарычных будынкаў быў адноўлены, як то Штэндэгаўс у 1946 годзе, Аўгустусбруке ў 1949 годзе, Кройцкірхэ да 1955 году, палац Цьвінгер да 1963 году, Каталіцкая катэдра да 1965 году, Зэмпэропэра да 1985 году, Японскі палац да 1987 году і два найбуйнейшыя вакзалы. Частка гэтых аднаўленчых работ цягнулася дзесяцігодзьдзямі, часта перарываючыся праз агульны эканамічны стан НДР. У той час як тэатар і Шлёспляц былі адноўлены ў адпаведнасьці з гістарычнай архітэктурай толькі ў 1990 годзе, Ноймаркт заставаўся цалкам незабудаваным. Зь іншага боку, вакол Альтмаркту ўзводзіліся будынкі сацыялістычнага клясыцызму і прасторавага дызайну ў адпаведнасьці з сацыялістычнымі ідэаламі. Да гэтага стылю адносіцца Палац культуры, які прылягае да Альтмаркту.
З 1955 па 1958 гады значная частка мастацкіх каштоўнасьцяў, выкрадзеных Савецкім Саюзам, была вернутая. З 1960 году яны пачалі выстаўляцца ў Дрэздэне. Вонкавы Нойштат, які амаль ня быў пашкоджаны за часам вайны, быў пад пагрозай зносу ў 1980-я гады праз многія гады занядбанасьці, але раён быў захаваны пасьля грамадзкіх пратэстаў. Дрэздэн стаў буйным прамысловым цэнтрам НДР. Да канца халоднай вайны ў Дрэздэне і ваколіцах разьмяшчаліся 1-я гвардзейская бранятанкавае войска Савецкай арміі і 7-я танкавая дывізія Нацыянальнай народнай арміі. Па ўзьядняньні краіны савецкія сілы былі выведзеныя з гораду. У 1990-я гады працэс рэканструкцыі і рэстаўрацыі паскорыўся, гэтак Фраўэнкірхэ была адбудаваная на прыватныя сродкі да 800-годзьдзя места. Залаты крыж, які быў ўсталяваны на вяршыні царквы, афіцыйна быў прафінансаваны брытанскім народам і ўласна домам Ўіндзараў. У 2004 годзе ЮНЭСКО абвесьціла дрэздэнскую даліну Эльбы аб’ектам Сусьветнай спадчыны[18]. Гэты статус, аднак, быў страчаны ў чэрвені 2009 году[19][20] праз будаўніцтва Вальдшлёсхэнскага мосту, што зрабіла даліну другім у гісторыі аб’ектам Сусьветнай спадчыны, які быў выдалены зь сьпісу[19][20]. Юрыдычныя крокі гарадзкой рады, накіраваныя на тое, каб перашкодзіць будаўніцтву мосту, пацярпелі няўдачу[21][22].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://www.dresden-central.de/entdecken/nuetzliches/geschichte (ням.)
- ^ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — DESTATIS, 2024.
- ^ а б «City of Dresden — Prehistoric times». Dresden.de.
- ^ «Man-animal relationships in the Early Neolithic of Dresden». Academia.
- ^ «Geschichtlicher Hintergrund des Jubiläums — 600 Jahre Stadtrecht Altendresden». Dresden.de.
- ^ «Dresden in the Time of Zelenka and Hasse». Early Music World.
- ^ «Drezno». Sachsen Tourismus.
- ^ Heal, Bridget (4.08.2017). «A Magnificent Faith: Art and Identity in Lutheran German». — ISBN 9780192522405.
- ^ «Schiller an Georg Göschen, 29. November 1785». Friedrich Schiller Archiv.
- ^ «Names of Jewish victims of National Socialism in Dresden between 1933 and 1945». Stiftung Sächsische Gedenkstätten.
- ^ «Dresden». Jewish Virtual Library.
- ^ «Victims of the National Socialist Judiciary at Münchner Platz». Stiftung Sächsische Gedenkstätten.
- ^ «Dresden WW2 bombing raids killed 25,000 people — but it WASN'T a war crime». Mirror.
- ^ Angell, Joseph W. (1953). «Historical Analysis of the 14—15 February 1945 Bombings of Dresden». USAF Historical Division Research Studies Institute, Air University.
- ^ Jähner, Harald (2019). «Aftermath: Life in the Fallout of the Third Reich 1945—1955». London: W H Allen. С. 23—29. — ISBN 9780753557877.
- ^ «Dresden Elbe Valley». UNESCO World Heritage Register.
- ^ а б «Dresden loses UNESCO world heritage status». Deutsche Welle.
- ^ а б «Bridge takes Dresden off Unesco world heritage list». The Guardian.
- ^ «Weltkulturerbe: Unesco-Titel in Gefahr». Focus.
- ^ «Dresden is deleted from UNESCO’s World Heritage List». UNESCO World Heritage Centre.