Перайсьці да зьместу

Друйка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Друйка
лац. Drujka
Друйка ў Друі
Друйка ў Друі
Агульныя зьвесткі
Выток возера Дрывяты
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 52 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,8 м³/с
Плошча басэйну 1050 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Дру́йка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Выдатак вады ў вусьці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Пры ўтоку ў Дзьвіну на рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Друя.

Асноўны прыток — ручай Плесавіца (правы).

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Дрывятаў, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Несьпіш, Недрава і Друйку, вусьце каля мястэчка Друі.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргаў да 1,7 км. Абалона забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэдняй плыні, 500—800 м у нізоўі. Рэчышча слабазьвілістае, шырыня яго ніжэй за вёску Друйск 6—8 м.

Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёраў). Каля вёскі Друйску плаціна і сажалка былой Браслаўскай ГЭС[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 154.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 154.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.