Друйка (возера)
Возера
Друйка
Друйка на мапе Беларусі ![]() ![]() Друйка | |||||||||||||
![]() |
Друйка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад гораду Браслаў, паміж вёсак Веркаўшчына і Чэрнева. Уваходзіць у склад Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вадаём знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка, якая працякае праз возера. Другое па велічыні возера сярод вадаёмаў Браслаўскай групы. Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня — 2,8 км, шырыня складае каля 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі — каля 6 км. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай.
Берагі возера — пяшчаныя, пераважна нізкія, парослыя хмызьняком і лугавой расьліннасьцю. Возера мае пяшчанае і працяглае мелкаводзьдзе, на большых глыбінях дно высланае глеем.
З іхтыяфаўны ў возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, карасі, ліны, плоткі, краснапёркі, акуні.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Валерий Иванов-Смоленский. Озера Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 2 // Минск, 2011.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Друйка (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў