Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Молаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Молаш
Дзьмітры Молаш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1981 (42 гады)
Менск, БССР
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999
2000
2001—2006
2007—2008
2009—2010
2011—2012
2012—2014
Маладэчна
Зьмена-БАТЭ
БАТЭ
Носта
Сыбір
Крылы Саветаў
Дынама Менск
8 (0)
22 (2)
118 (10)
52 (3)
51 (12)
15 (0)
18 (1)
Зборныя
2005—2011 Беларусь 14 (0)
Трэнэрскія клюбы
2016—2017 Смалявічы-СТІ

Дзьмітры Молаш (нарадзіўся 10 сьнежня 1981 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Гуляў на пазыцыі абаронцы. У 2005—2011 гадах правёў 14 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час уваходзіць у трэнэрскі штаб БАТЭ.

Першы свой прафэсійны кантракт падпісаў з барысаўскім БАТЭ, калі яшчэ вучыўся ў школе, у 11 клясе. Але спачатку адыграў два гады ў дублюючых і фарм-клюбах барысаўскага клюбу — «Маладэчна» й «Зьмена-БАТЭ». У БАТЭ ж Зьміцер правёў 6 сэзонаў і толькі ў адзін сэзон клюб нічога не выйграваў. У 2006 годзе Молаш быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі, і вырашыў зьмяніць абстаноўку.

У 2007 годзе перайшоў у «Носту». За «Носту» Молаш забіў 3 мячы, адзін зь якіх зь сярэдзіны поля. Увосень 2008 году футбаліст абвесьціў, што ў Наватроіцку не застанецца, па прычынах, пра якія ня хоча гаварыць. Агент стаў прапрацоўваць варыянты, была магчымасьць перайсьці ва «Ўрал».

«Сыбір» абраў таму, што Крывушэнка, зь якім ён працаваў у Беларусі, патэлефанаваў, і ўсё вырашылася хутка. Кантракт з новасыбірскай камандай быў разьлічаны на два гады. Молаш валодае моцным ударам зь левай нагі, практычна ўсе свае галы Молаш забіў ўдарамі з-за межаў штрафной. Паводле вынікаў сэзону 2010 году Молаш стаў найлепшым гульцом «Сыбіры» паводле галасаваньня заўзятараў клюбу[2].

12 сьнежня 2010 году было абвешчана аб падпісаньні кантракту з клюбам «Крылы Саветаў», куды Молаш перайшоў на правах вольнага агента па заканчэньні кантракту з клюбам «Сыбір». у пачатку жніўня 2012 году кантракт быў скасаваны[3].

У канцы жніўня 2012 году падпісаў кантракт да канца сэзону зь менскім «Дынама»[4]. У канцы сьнежня 2014 году пакінуў «Дынама» па сканчэньні кантракту[5].

Трэнэрская кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Завяршыў кар’еру ўлетку 2015 гаду і перайшоў на працу ў дзіцяча-юнацкую школу барысаўскага БАТЭ[6]. У пачатку 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Смалявічы-СТІ»[7], а ў чэрвені прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра клюбу[8]. Пакінуў «Смалявічы» ў сьнежні 2017 году, пасьля чаго ўвайшоў у трэнэрскі штаб БАТЭ[9].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Молаш ўдзельнічаў у фінальнай частцы чэмпіянату Эўропы з моладзевай камандай, дзе беларуская каманда абыграла будучых чэмпіёнаў зборную Італіі зь лікам 2:1. У нацыянальнай зборнай Беларусі з 2005 па 2008 гады Молаш адыграў 5 гульняў. Перад першым турам у першым дывізіёне яго выклікалі ў зборную, але кіраўніцтва «Сыбіры» папрасіла Фэдэрацыю футболу Беларусі не прыцягваць гульца, бо ў сыбіракоў была важная гульня супраць «Уралу».

27 траўня 2010 году Зьміцер правёў 90 хвілінаў на полі ў складзе зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Гандурасу, які скончыўся зь лікам 2:2.

БАТЭ:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]