Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Гандурасу па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зборная Гандурасу па футболе»)
Гандурас
Лягатып
Фэдэрацыя Футбольная фэдэрацыя Гандурасу[d]
Канфэдэрацыя КОНКАКАФ
Трэнэр
Капітан Энтані Лясана[d]
Найбольш гульняў Мэйнор Фігэроа Edit this on Wikidata (181)
Найлепшы бамбардзір Карляс Павон Edit this on Wikidata (57)
Першая гульня
Гватэмала 9:0 Гандурас
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасьня 1921)
Самая буйная перамога
Гандурас 10:0 Нікарагуа
(Сан-Хасэ, Коста-Рыка; 13 сакавіка 1946)
Самая буйная параза
Гватэмала 9:0 Гандурас
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасьня 1921)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 3 (упершыню: 1982)
Дасягненьні Групавы этап (1982, 2010, 2014)
Залаты кубак КОНКАКАФ
Удзел 23 (упершыню: 1963)
Дасягненьні Чэмпіён (1981)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Гандура́су па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Гандурас на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Футбольная фэдэрацыя Гандурасу. Традыцыйна гандураская каманда зьяўляецца адной з самых моцных зборных у КОНКАКАФ. Чалец ФІФА з 1951 году.

Зборная Гандурасу ў 1946 годзе.

Першы свой матч зборная Гандурасу правяла ў 1921 годзе і была разгромленая зборнай Гватэмалы зь лікам 9:0[2]. Доўгі час Гандурас ня мог пахваліцца вялікімі посьпехамі на футбольным полі, абмяжоўваючыся лякальнымі посьпехамі, такімі, як перамога над слабой зборнай Нікарагуа ў 1946 годзе зь лікам 13:0. Пачынаючы з 1960-х гадоў узровень і цікавасьць да футболу ў краіне павольна, але пачала ўзрастаць.

Першы Залаты час у гісторыі зборнай Гандурасу прыпаў на пачатак 1980-х гадоў. Гандурас быў абраны месцам правядзеньня чэмпіянату КОНКАКАФ для зборных, які цяпер названы Залаты кубак КОНКАКАФ. Гандурасцы бліскуча правялі турнір, абыграўшы ўсе зборныя, якія занялі ў табліцы месца ніжэй за чацьвертае. Гэтак былі пераможаныя зборныя Гаіці 4:0, Кубы 2:0, Канады 2:1. Таксама згуляўшы ўнічыю зь лікам 0:0 з двума прызэрамі турніру, як то зборнымі Сальвадору і Мэксыкі, і занялі першае месца на турніры ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Футбалісты зборнай на трыбуне падчас матчу чэмпіянату сьвету 1982 году.

Паколькі чэмпіянат КОНКАКАФ 1981 году быў адначасова адборачным турнірам да чэмпіянату сьвету 1982 году, Гандурас паехаў у наступным годзе, разам зь іншым прызэрам зборнай Сальвадору, абараняць гонар Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і краінаў Карыбскага басэйну ў Гішпанію. Каманда годна правяла турнір, хоць і ня здолела выйсьці з групы, але былі здабытыя нічыі з гаспадарамі турніру і зборнай Паўночнай Ірляндыі з аднолькавым лікам 1:1, але мінімальная параза ад зборнай Югаславіі (0:1) не дазволіла Гандурасу выйсьці ў наступны раўнд спаборніцтваў. У 1985 і 1991 гадох Гандурас двойчы займаў 2-е месца ў Залатым кубку КОНКАКАФ.

У 2001 годзе Гандурас запрасілі ў апошні момант дзеля ўдзелу ў Кубку Амэрыкі, які прайшоў у Калюмбіі. Гандурасцы ў чвэрцьфінале сэнсацыйна перамаглі зборную Бразыліі, а ў матчы за трэцяе месца выгулялі зборную Ўругваю. Такім чынам, Гандурас заняў прызавое трэцяе месца ў сваім адзіным удзеле ў адным з самых прэстыжных футбольных турніраў сьвету. Апасьля Гандурас прызнаваўся адной з самых хутка прагрэсоўных футбольных нацыяў сьвету паводле вэрсіяў часопіса World Soccer, МФФІІС і ФІФА.

У 2009 годзе зборная Гандурасу заняла трэцяе месца ў фінальнай адборачнай групе КОНКАКАФ і ў другі раз у сваёй гісторыі ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе здабыла толькі адзіны пункт, згуляўшы ўнічыю з зборнай Швайцарыі (0:0). У сустрэчах супраць зборнай Чылі і зборнай Гішпаніі «катрачас» атрымалі паразы і занялі апошняе месца ў групе, маючы брак загнаных галоў. У адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2014 года гандурасцы быў вызвалены ад удзелу ў папярэдніх этапах і пачалі змагацца за месца на мундыялі адразу з трэцяга раўнду дзякуючы таму, што на сакавіку 2011 году каманда займала трэці радок сярод камандаў зоны КОНКАКАФ у рэйтынгу ФІФА. Зборная прабілася ў фінальны этап, заняўшы першае месца ў сваёй групе, у якую таксама ўваходзілі зборныя Панамы, Канады і Кубы. На апошнім этапе каманда здолела трапіць у лік трох зборных, якія атрымалі наўпрост месцы на чэмпіянат сьвету. Цягам гэтага этапу дружына здолела перамагчы як зборную ЗША, гэтак і зборную Мэксыкі. На самім сусьветным першынстве зборная Гандурасу ня здолела паказаць добрай гульні, саступіўшы ўва ўсіх трох матчах групы.

  1. ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3590
  2. ↑ Courtney, Barrie (13.11.2006) Honduras International Soccer Matches Since 1920. RSSSF. Праверана 02.11.2010 г. Архіўная копія ад 21.10.2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]