Джэфры Чосэр
Джэфры Чосэр | |
Geoffrey Chaucer | |
Выява Чосэра XVII стагодзьдзя | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1343[1] Лёндан, Ангельшчына |
Памёр | каля 25 кастрычніка 1400 |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Чосэр[d][2][3] Агнэс Коптан[d][3] |
Сужэнец | Філіпа Раэ[d][3] |
Дзеці | Томас Чосэр[d][3], Элізабэт Чосэр[d] і Льюіс Чосэр[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, філёзаф, чыноўнік, дыплямат |
Жанр | паэзія |
Мова | ангельская |
Подпіс | |
Джэ́фры Чо́сэр (па-ангельску: Geoffrey Chaucer, каля 1343, Лёндан, Ангельшчына — 25 кастрычніка 1400, Ангельшчына) — вядомы ангельскі паэт Сярэднявечча, лічыцца бацькам ангельскай літаратуры й першым паэтам, які быў пахаваны ў Куту паэтаў у Ўэстмінстэрскім абацтве. У часы свайго жыцьця праславіўся як літаратар, філёзаф, альхімік і астраном, які склаў навуковы трактат па Астралябіі для свайго дзесяцігадовага сына Льюіса, Чосэр таксама падтрымліваў актыўную кар’еру на дзяржаўнай службе ў якасьці чыноўніка, прыдворнага й дыплямата. Сярод ягоных шматлікіх працаў, якія ўключаюць такія творы, як то «Кніга герцагіні», «Дом славы», «Легенда аб добрых жанчынах» і «Траіл і Крэсыда». На сёньня ён зьяўляецца шырока вядомым перш за ўсё дзякуючы «Кэнтэрбэрыйскім апавяданьням». Чосэр зьяўляўся галоўнай фігурай у разьвіцьці легітымнасьці мясцовай ангельскай гаворкі, сярэднявечнай ангельскай мовы, у той час, калі дамінуючымі літаратурнымі мовамі ў Ангельшчыне былі француская й латынь.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лічыцца, што Чосэр нарадзіўся паміж 1340 і 1344 гадамі ў Лёндане. Джон Чосэр, бацька Джэфры, быў пасьпяховым гандляром віна, а таксама займаў пасаду памочніка каралеўскага краўца ў Саўтгэмптане. Першы запіс, які тычыцца Джэфры, быў знойдзены ў расходнай кнізе Элізабэт, графіні Ольстэрскай, жонкі прынца Лаянэла, аднаго з сыноў Эдуард III. Гэты запіс датуецца 1357 годам. Аб Джэфры тамака згадваецца як пра пажа, якому была куплена новая сукенка[4]. Верагодна, да прызначэньня ў пажы хлопчык вучыўся ў лёнданскай школе: яму трэба было ўмець чытаць і вырабляць простыя вылічэньні, роўна як і мець некаторыя веданьні з латыні й нават, магчыма, у францускай мовы. На службе ў прынца Лаянэла сыстэматычная адукацыя хлопчыка была працягнутая на шляхецкі кшталт, бо яму трэба было надаваць асаблівую ўвагу мастацтвам, больш грунтоўней вывучаць францускую й латынь, а таксама ўдасканальвацца ў высакародных занятках.
У 1359—1360 гады Чосэр служыў у ангельскім войску ў Францыі, то бок Стогадовая вайна зь перапынкамі працягвалася на працягу ўсяго ягонага жыцьця. Ён трапіў у палон непадалёк ад сучаснага Рэймса, у пачатку 1360 году за яго быў заплачаны значны выкуп, то бок 16 фунтаў стэрлінгаў[5], і ён змог вярнуцца ў Ангельшчыну. У тым жа годзе Чосэр зноў адправіўся ў Францыю, зьяўляючыся па-ранейшаму на службе ў прынца Лаянэла, але зараз ужо як кур’ер. Гэта была першая зь ягоных многіх дыпляматычных місіяў. Затым ягонае імя прыкладна на сем гадоў зьнікла з кронікаў. Мабыць, за гэты час Чосэр ажаніўся зь Філіпай Роўт, якая ўваходзіла ў сьвіту графіні Ольстэрскай, а на момант вясельля — у сьвіту каралевы, ейная сястра Кэтрын Сўінфард была вядомай палюбоўніцай, а затым трэцяй жонкай Джона Гонта , чацьвёртага сына Эдўарда III[6].
Чосэра наведваў, мабыць, лёнданскую вышэйшую юрыдычную школу, якая давала й добрую агульную адукацыю. Там ён навучыўся працаваць над тым, што неўзабаве стала галоўнай справай ягонага жыцьця, — над пытаньнямі літаратуры. Незважаючы на тое, што гэта немагчыма праверыць, сучасныя біёграфы пішуць, што ён вывучаў клясыкаў, то бок Вэргіліюса, Статыюса, Лукіяна, Дантэ Аліг’еры, Кляўдыяна («Выкраданьне Празэрпіны»), Гарацыюса й Ювэнала, але асабліва захапляўся Авідыюсам, кінігі якога, як то «Мэтамарфозы» й «Гераіды», сталі ягонымі каханымі кнігамі. Вывучаў ён, вядома, таксама патрыстычную й сярэднявечную лацінскую літаратуру й творы карыфэяў схалястычнай навукі, якія вельмі яму спатрэбіліся, калі яму трэба было забясьпечваць навуковымі ведамі сваіх герояў. Пераклад Баэтыюса, папулярнага ў схалястаў, як і больш позьні трактат пра Астралябію адлюстроўваў гэтыя інтарэсы. Але больш, чым клясыкамі, і больш, чым бацькамі царквы й схалястаў, Чосэр захапляўся сучаснымі францускімі паэтамі. Тут было ўсяго патроху: эпасу, лірыкі, бачаньня, алегорыі ўсіх відаў. Ён аддаў значную даніну ўплыву гэтай літаратуры ў той раньні пэрыяд сваёй дзейнасьці, калі перакладаў «Раман пра Розу», пісаў невялікія паэмы й лірычныя вершы.
У 1367 годзе імя Чосэра зноўку зьяўляецца ў дакумэнтах; гэтым разам ён згадваецца як каралеўскі камэрдынэр; згадваецца таксама, што ён атрымліваў ад кароны пэнсію. Пасьля гэтага імя Чосэра пачынае сустракацца больш часта: каралеўскія падарункі яму й ягонай жонцы, чарговая дапамога, новыя прызначэньні, дыпляматычныя паездкі. Зафіксавана й надзвычай важнае для гісторыі літаратуры даручэньне Чосэру ў 1372 годзе весьці перамовы з герцагам Генуі. Гэтым прызначэньнем датуецца першая паездка паэта ў Італію (дакладней, першая, якая была зафіксавана), што мела, разам з другой, у 1378 годзе, якая зрабіла вялікі ўплыў на творчасьць Чосэра.
У 1374 годзе Чосэра атрымаў у бязвыплатнае карыстаньне будынак у Олдгэйце й быў прызначаны інспэктарам мытні Лёнданскага порту. Пазьней, у 1382 годзе, Чосэр быў прызначаны таксама інспэктарам Малой мытні. У 1375 годзе яму быў падараваны нагляд над графствам Кент зь пералікам на ягоную карысьць розных штрафаў, якія былі прызначаныя мытняй. З 1376 па 1381 гады Чосэру дазвалялася пакідаць намесьніка на час адсутнасьці ў Лёндане, што паказвае на важнасьць ягонага службовага становішча. Філіпа па-ранейшаму карысталася каралеўскім упадабаньнем, і, мабыць, Джэфры дзяліў зь ёй гэты посьпех аж да ейнай сьмерці каля 1387 году.
Аднак існуюць відавочныя сьведчаньні таго, што яшчэ да сьмерці Філіпы Чосэр нечакана апынуўся ў бядзе. У 1386 годзе ён застаўся бяз дома ў Олдгэйце й абодвух інспэктарскіх пасадаў, акрамя таго, у 1387—1389 гадох адсутнічаюць запісы аб субсыдыях, выплачаных паэту, затое неаднаразова зафіксаваныя судовыя загады аб выплаце ім запазычанасьці.
У 1389 годзе Чосэр быў прызначаны Дазорцам каралеўскіх працаў і заставаўся на гэтай пасадзе на працягу двух гадоў. Хутчэй за ўсё, Чосэр сам пажадаў выйсьці ў адстаўку, паколькі служба патрабавала сталых разьездаў, а паэт быў ужо немалады. Няма чыньнікаў меркаваць, што ён быў звольнены, не справіўшыся з працай: паэт адразу ж атрымаў сваё апошняе прызначэньне — пасаду памочніка лясьнічага Каралеўскага лесу ў Норт-Пітэртане. Пра наступныя гады жыцьця Чосэр вядома некалькі менш. Запісы аб выплаце жалаваньня нерэгулярныя, то бок, верагодна, паэту неабходна было браць пазыкі ў дзяржаўнай казьне. Аднак у 1399 годзе ён здолеў арандаваць на 53 гады дом каля Ўэстмінстэрскага абацтва. У гэтым доме Джэфры Чосэр і памёр 25 кастрычніка 1400 году. Джэфры Чосэр быў пахаваны ў Ўэстмінстэрскім Абацтве. У 1566 годзе ягоную могілку перанесьлі ў новае месца на тых жа могілках на месца, вядомае цяпер як Кут Паэтаў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэфры Чосэр зьяўляецца аўтарам паэмаў «Кэнтэрбэрыйскія апавяданьні», «Траіл і Крэсыда». Акрамя таго, ён пераклаў на ангельскую мову «Суцяшэньне філязофіяй» Баэтыюса. Творчасьць Чосэра лічыцца своеасабліваю мяжою паміж сярэднявечнай ды новай брытанскай літаратурай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б Lundy D. R. Geoffrey Chaucer // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г Kindred Britain
- ^ Skeat, W.W., The Complete Works of Geoffrey Chaucer. Oxford: Clarendon Press, 1899
- ^ Chaucer: Life-Records, Martin M. Crow and Clair C. Olsen. (1966)
- ^ Coulton, G. G. (2006), «Chaucer and His England», Kessinger Publishing, pp. 74, ISBN 978-1-4286-4247-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кентэрберыйскія аповеды: Пралог. Урывак
- Працы Чосэра на праекце Гутэнбэрг
- Джэфры Чосэр. Кругосвет
- Паэмы Чосэра на PoetryFoundation.org
- Раньнія выданьні Чосэра
- Кэнтэрбэрыйскія апавяданьні. BBC. Адаптаваная вэрсія
- Джэфры Чосэр на The Online Library of Liberty