Перайсьці да зьместу

Джэк Лёндан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэк Лёндан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 студзеня 1876(1876-01-12)[1][2][3][…]
Памёр 22 лістапада 1916(1916-11-22)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Ўільям Генры Чэйні[d]
Flora London[d][5]
Сужэнец Чарміян Лёндан[d] і Bessie Maddern London[d]
Дзеці Джоан Лёндан[d] і Becky London[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, навэліст, ваенны карэспандэнт, эсэіст, аўтабіёграф, сцэнарыст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік-падарожнік, празаік, паэт, аўтар дзёньніку, матрос
Гады творчасьці 18951916
Жанр натуралізм[d] і прыгодніцкі раман[d]
Мова ангельская мова[6][7]
Подпіс Выява аўтографу

Джэк Лёндан (па-ангельску: Jack London, пры нараджэньні Джон Гры́фіт Чэ́йні, па-ангельску: John Griffith Chaney; 12 сьнежня 1876, Сан-Францыска, Каліфорнія — 22 лістапада 1916, Глен-Ален, Каліфорнія) — амэрыканскі пісьменьнік, найбольш вядомы як аўтар прагодніцкіх і анімалістычных апавяданьняў і раманаў.

Ён аўтар кнігі «Кліч лесу» і іншых вядомых раманаў і аповесьцяў («Белы ікол», «Жалезная пята»), некаторыя зь якіх («Мартын Ідэн», «Джон ячменнае зерне») маюць некаторую аўтабіяграфічнасьць, а таксама больш за дзьвесьце апавяданьняў.

Матэрыялы для сваёй літаратурнай дзейнасьці аўтар браў з мастацкаю (Р. Л. Стывенсан, Р. Кіплінг) і немастацкаю літаратуры (напрыклад, на яго паўплывалі Чарлз Дарвін, Карл Маркс і Фрыдрых Ніцшэ), а таксама з свайго досьведу галотнага жыцьця.

Джёк Лёндан нарадзіўся 12 студзеня 1876 году ў Сан-Францыска. Ягоны бацька Ўільям Чэйні, юрыст і астролаг, выгнаў ягоную маці Флору Велман за некалькі месяцаў да родаў і адмовіўся сустракацца зь дзіцем. Пасьля спробы скончыць жыцьцё самагубствам, яна сустракае Джэка Лёндана, вэтэрана Грамадзянскай вайны ў ЗША, удаўца й бацькі дзьвюх дачок, за якога маці аўтара выходзіць замуж праз некалькі месяцаў пасьля нараджэньня Джэка.

Сям’я сялілася ў розных месцах затокі Сан-Францыска, і Джэк Лёндан вырас у сьціплым становішчы. Ён імкнуўся стаць незалежным і ў 1891 г., калі яму было 15 гадоў, лавіў вустрыц на былой у карыстаньні шхуне за пазычаныя грошы, а ў 1892 г. далучыўся да рыбалоўнага патруля затокі.

У 1893 годзе паляваў на цюленяў. У 1897—1898 гг. шукаў золата падчас залатой ліхаманкі ў Кландайку. У перапынках паміж прыгодамі Джэк Лёндан пачынаў пісаць і апавядаць пра паўсядзённае жыцьцё амэрыканцаў свайго часу. У 1907—1909 гг. падарожнічаў па Ціхаму акіяну на самавырабленым плыце Снарк (па яму напісаў «Круіз на Снаку»).

Будучы заўзятым палітычным актывістам, ён браў удзеў у Маршы беспрацоўных па Вашынгтону ў 1894 годзе й праславіўся як перакананы сацыяліст. З 1901 па 1914 ці 1916 быў сябрай Камуністычнай партыі Амэрыкі.

Джэк Лёндан памёр 22 лістапада 1916 году на сваім ранча ў Глен-Алене ў ЗША.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Нязвычайны адрывак: Апавяданне / Пер.з англ.мовы А.Мардвілкі. — Мн.: Выд. ЦК «Маладняка», 1926.
  • Бук — паштовы сабака / Джэк Лёндон. — Мн.: Беларус. дзярж. выд-ва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
  • Забаставаў: Апавяданні / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
  • Кулі: Апавяданне. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
  • Сказанне аб Кішы / Джэк Лондан. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
  • Белы клык / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1939.
  • Смок Белью / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. — (Навукова-прыгодніцкая бібліятэка).
  1. ^ а б в г Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962.
  2. ^ а б Jack London // RKDartists (нід.)
  3. ^ а б Jack London // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  4. ^ а б Catalog of the German National Library (ням.)
  5. ^ geni.com (мн.) — 2006.
  6. ^ London, Jack, 1876-1916 // CONOR.SI
  7. ^ Лондон Джек // ПроДетЛит (рас.) — 2019.