Джымі Ўэйлз
Джы́мі До́наль «Джы́мба» Ўэйлз (па-ангельску: Jimmy Donal "Jimbo" Wales, нар. 7 жніўня 1966) — заснавальнік Фонду Wikimedia, некамэрцыйнай карпарацыі, якая кіруе Вікіпэдыяй і некаторымі іншымі вікі-праектамі. У 2003—2006 гг. быў прэзыдэнтам фонду. Ўэйлз таксама зьяўляецца заснавальнікам камэрцыйнай кампаніі «Wikia» (не зьвязаная з Wikimedia), у якой ён зьяўляецца сузаснавальнікам праекту «Wikicities».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Ханцьвіль, штат Алабама, ЗША. Вучыўся ў Олбурнскім унівэрсытэце і Ўнівэрсытэце Алабамы. Зьбіраўся напісаць доктарскую дысэртацыю ў галіне фінансаў, але ў выніку яе не напісаў. Пазьней у Чыкага займаўся каштоўнымі паперамі, што дазволіла яму стварыць уласны капітал.
У 1990-х Ўэйлз заснаваў пошукавую сыстэму «Bomis». Але на гэты момант ён больш не ўваходзіць у ейную раду дырэктароў, хаця і зьяўляецца дагэтуль мажарытарным акцыянэрам.
У сакавіку 2000 году заснаваў вольную энцыкляпэдыю «Нупэдыя». Галоўным рэдактарам якой быў прызначаны Лары Сэнгер. Энцыкляпэдыя стваралася навукоўцамі і ўсе артыкулы праходзілі экспэртную ацэнку.
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Джымі Ўэйлза ёсьць дачка Кіра (па-ангельску: Kira, нарадзілася ў 2000-2001 годзе), ейнае імя паходзіць ад імені галоўнай гераіні антыкамуністычнага раману «Мы — жывыя» Эйн Рэнд[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Amy Chozick Jimmy Wales Is Not an Internet Billionaire (анг.) // The New York Times. — 2013.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джымі Ўэйлз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |