Перайсьці да зьместу

Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі — шэраг штучна выкліканых перабояў у доступе да Вікіпэдыі ў жыхароў КНР, які адбываецца на працягу апошніх гадоў. Разнавіднасьць фільтраваньня кантэнту.

Упершыню доступ карыстачоў з КНР да сэрвэраў Вікімэдыі быў заблякаваны паміж 2 і 21 чэрвеня 2004. Гэта зьвязваюць з 15 угодкамі падзеяў на пляцы Цяньаньмэнь 4 чэрвеня 1989.

Другі раз доступ да Вікіпэдыі з Кітая быў абмежаваны з 23 па 27 верасьня 2004. Аднак гэтае абмежаваньне не насіла ўсёабдымнага характару і закранула не ўсіх карыстачоў у Кітаі. Чыньнікі гэтага блякаваньня дагэтуль не вядомыя.

Трэцяе блякаваньне была накладзеная 19 кастрычніка 2005. Блякаваньне закранала толькі карыстачоў з КНР, не ўключаючы Ганконг і Макао. Пры гэтым дасьведчаныя карыстачы ПК маглі без працы абыйсьці блякаваньне, выкарыстоўваючы проксі-сэрвэр альбо іншыя сродкі, аднак, улічваючы тое, што большасьць карыстачоў у КНР выходзяць у Інтэрнэт зь інтэрнэт-кафэ, гэтае блякаваньне аказала вельмі сур’ёзнае нэгатыўнае ўзьдзеяньне на рост кітайскай Вікіпэдыі, і па паказчыках росту яна стала сур’ёзна адставаць ад Вікіпэдый на іншых мовах, у прыватнасьці, яе змагла абыйсьці расейская Вікіпэдыя.

Пачынальна з 10 кастрычніка 2006 пачалі прыходзіць паведамленьні аб тым, што карыстачы ў КНР могуць наўпрост заходзіць на ўсе моўныя вэрсіі Вікіпэдыі за выключэньнем кітайскай. У ангельскай вэрсіі доступ да некаторых артыкулаў быў зачынены. Так, напрыклад, паведамлялася, што адчынены доступ да артыкула аб пляцы Цяньаньмэнь, утрымоўвальнай невялікі ўрывак аб падзеях на пляцы Цяньаньмэнь 1989 г., аднак артыкул аб саміх падзеях быў недаступны. У той жа час доступ да Вікіпэдыі на кітайскай мове застаецца зачыненым.

10 лістапада 2006 кітайскі блогер Anrew Lih паведаміў аб здыманьні блякаваньня. 16 лістапада інфармацыйнае агенцтва Reuter пацьвердзіла гэтую інфармацыю: блякаваньне са ўсіх моўных вэрсіяў, уключаючы кітайскую, зьнятае (за выключэньнем артыкулаў на некаторыя «адчувальныя» тэмы, напрыклад 4 чэрвеня)[1]. За тыдзень пасьля здыманьня блякаваньня колькасьць новых артыкулаў прыскокнула на 75 %, а колькасьць зарэгістраваных карыстачоў у дзень узрасло ў тры разы і па гэтым паказчыку кітайская Вікіпэдыя выйшла на другое месца пасьля ангельскай. На працягу таго жа тыдня ў кітайскай Вікіпэдыі быў створаны 100-тысячны артыкул. Аднак 17 лістапада доступ і да ангельскага, і да кітайскага разьдзела Вікіпэдыі ў КНР ізноў апыныўся зачыненым[1].

15 чэрвеня 2007 году забарона на доступ да Вікіпэдыі ў КНР была зьнятая за выключэньнем разьдзелу Вікіпэдыі на кітайскай мове, а таксама некалькіх «адчувальных» артыкулаў на ангельскім. 25 ліпеня 2007 году кітайская Вікіпэдыя таксама была разблякаваная, але толькі на кароткі пэрыяд.

Колькасьць заблякаваных артыкулаў павольна расьце і зараз уключае некалькі старонак абмеркаваньня. Карыстачы ў КНР, якія спрабуюць зайсьці на заблякаваную старонку (са свайго асноўнага IP адраса) альбо на будзь-якую старонку кітайскай Вікіпэдыі, на працягу наступных 60 сэкундаў пазбаўляюцца доступу да ўсіх сайтаў фундацыі Вікімэдыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]