Гаральд Сінязубы
Гаральд Сінязубы Harald Blåtand | |
Хрышчэньне Гаральда манахам Попам. Рэльеф пачатку XIII стагодзьдзя[1] | |
Кароль Даніі | |
к. 958 — к. 986 | |
Папярэднік | Горм Стары |
Наступнік | Свэн Вілабароды |
Кароль Нарвэгіі | |
к. 970 — к. 975/986 | |
Рэгент | Хакан Сыгурдсан |
Папярэднік | Гаральд Шэрая Скура |
Наступнік | Свэн Вілабароды |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | к. 935, |
Памёр | 986/87, |
Каралеўскі дом | Гормы |
Дынастыя | Кнютлінгі |
Жонкі |
Гірыта Швэдзкая Това |
Бацька | Горм Стары |
Маці | Тыра Данэбад |
Гаральд Сінязубы Гормсан (па-старажытнанарвэску: Haraldr blátǫnn Gormsson, па-дацку: Harald Blåtand Gormsen) (нар. к. 935—986/987) — Кароль Даніі ды Нарвэгіі. Сын караля Горма Старога і Тыры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лічыцца (хоць гэты факт спрэчны), што за Гаральдам Данія была навернутая ў хрысьціянства. Паводле Відукінда Корвскага, сучасьніка караля і Ота I, Гаральд быў ахрышчаны «клерыкам на імя Попа»[4]. Адам Брэмэнскі праз 100 гадоў па Гаральдавай сьмерці ўжо пісаў, што дацкі кароль быў гвалтоўна навернуты імпэратарам Отам I пасьля паразы ў бітве[5]. Аднак Відукінд ня згадвае пра гэтую падзею нічога. Праз чатыры стагодзьдзі сага «Зямное кола» згадвае, што Гаральда разам з графам Хаканам ахрысьціў Ота II[6].
Так ці інакш, у 960-я рокі, неўзабаве пасьля свайго навяртаньня, Гаральд перазахаваў труну бацькі ў царкве побач з паганскім курганом, у якім той быў пахаваны першапачаткова, і паставіў у ягоны гонар адзін з рунічных камянёў[7].
Каб узмацніць сваю ўладу, Гаральд рэканструяваў фартэцыю ў Арасе (цяпер Оргус) у цэнтры свайго каралеўства, а таксама збудаваў пяць кругавых фартэцыяў у стратэгічных мясьцінах па радыюсе ад Арасу: Трэльлебор на востраве Зэляндыя, Борэрынг ва ўсходняй Зэляндыі, Нонэбакен на Фюне, Фюркат на Хімэрляндзе (паўночная Ютляндыя) і Огерсбург ля Лімф’ёрду.
Таксама ён збудаваў найстарэйшы вядомы мост у паўднёвай Скандынавіі 5 мэтраў шырынёю і 760 даўжынёю.
Браў удзел у замежных выправах, дапамагаў Рычарду Бясстрашнаму ў 945 і 963, а ягоны сын захапіў Зэмляндыю. Пасьля забойства караля Гаральда Шэрая Скура нарвэжцы трапілі ў падпарадкаваньне да Гаральда Сінязубага.
У выніку паразы свайго войска ад немцаў у 974 пад Данэвірке ён страціў кантроль над Нарвэгіяй, пасьля чаго немцы вярнуліся на землі паміж Скандынавіяй і Нямеччынай. У 983 року яны былі выгнаныя адтуль бодрыцкімі і Гаральдавымі войскамі, але неўзабаве Гаральд I быў забіты ў паўстаньні, паднятым ягоным сынам Свэнам.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гірыта Швэдзкая, дзеці:
- Тыра, жонка Стырб’ёрна Моцнага
- Свэн Вілабароды (нар. к. 960).
- Хокан (нар. 961).
- Гунхільда, жонка Паліга, графа і старэйшыны Дэваншыру.
- Тора (Това), дачка Мсьцівіра.
Мянушка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаральдава мянушка «Сінязубы» (ст.-нарв. blátǫnn) ўпершыню занатаваная ў «Роскільскай хроніцы» 1140 року[8]. Як тлумачылася, Гаральд меў заўважны хворы зуб, які выглядаў «сінім» (што азначала «цёмным»).
Паводле іншага тлумачэньня, у Ангельшчыне яго называлі тэнам (валадаром)(en) (перакручанае ад «анг. tan»), адкуль гэтая мянушка перайшла назад у старанордзкую мову). Атрымлівалася, што цалкам ягоная мянушка азначала «цёмны валадар»[9].
Трэцяя тэорыя, агучаная захавальнікам Елінгавых камянёў Хансам Оле Мат’есанам, што Гаральд паўсюдна насіў сіняе адзеньне. Сіні колер быў самы дарагі, дык такім чынам кароль нібыта падкрэсьліваў уласную каралеўскую годнасьць.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар гэтага караля названы бяздротавы пратакол сувязі «Bluetooth», прызначаны дзеля злучэньня кампутараў, мабільных тэлефонаў, пляншэтаў, друкарак і да т. п. Выбар назвы патлумачаны тым, што як Гаральд Сінязубы аб’яднаў Данію і Нарвэгію, так і тэхналёгія аб’ядноўвае розныя віды прыстрояў[10]. Лягатып «Bluetooth» складаецца з малодшых альфабэтных(en) рунаў H ( гагаляз) і B ( бэрканан), якія ўтвараюць ініцыялы караля.
У кампутарнай гульні «Sid Meier’s Civilization V» Гаральд Сінязубы паказаны кіраўніком Даніі. Дзеля далучэньня Даніі і караля неабходна спампаваць дадатак(en) да гульні, выдадзены ў траўні 2011 року.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tamdrup Kirke (дацк.) Den store danske Праверана 5 сакавіка 2016 г.
- ^ а б Harold Bluetooth // Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.) — 1995.
- ^ а б http://www.newadvent.org/cathen/07141b.htm
- ^ Widukind. Die Sachsengeschichte des Widukind von Korvei = MGH Scriptores rerum Germanicarum in usum scholarum 60 / ed. Paul Hirsch and Hans-Eberhard Lohmann. — Hanover: 1935. — С. 140—141.
- ^ Adam of Bremen History of the Archbishops of Hamburg-Bremen. — Columbia University Press, 2002. — С. 55—57.
- ^ Heimskringla [Norwegian Kings by Snorri Sturlson] (анг.) Encyclopedia of the Self Праверана 5 сакавіка 2016 г.
- ^ C. Michael Hogan. (26 лютага 2011) Jelling Runesten — Carving in Denmark in Vejle (анг.) The Megalithic Portal Праверана 5 сакавіка 2016 г.
- ^ Den ældste Danmarkskrønike (Roskildekrøniken) (нарв.) Heimskringla Праверана 5 сакавіка 2016 г.
- ^ Scocozza, Benito/ Politikens bog om danske monarker. — København: Gyldendals Bogklubber, 1998. — ISBN 9788700616073
- ^ Jim Kardach. Tech History: How Bluetooth got its name (анг.) // EE Times, 3 траўня 2008 г. Праверана 5 сакавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаральд Сінязубы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Горм Стары |
Кароль Даніі 958—985/986 |
Наступнік Свэн Вілабароды |
Папярэднік Гаральд Шэрая Скура |
Кароль Нарвэгіі 970—985/986 |