Перайсьці да зьместу

Гаральд Сінязубы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гаральд I Сінязубы»)
Гаральд Сінязубы
Harald Blåtand
Хрышчэньне Гаральда манахам Попам. Рэльеф пачатку XIII стагодзьдзя[1]
Кароль Даніі
к. 958 — к. 986
Папярэднік Горм Стары
Наступнік Свэн Вілабароды
Кароль Нарвэгіі
к. 970 — к. 975/986
Рэгент Хакан Сыгурдсан
Папярэднік Гаральд Шэрая Скура
Наступнік Свэн Вілабароды
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 935,
Памёр 986/87,
Каралеўскі дом Гормы
Дынастыя Кнютлінгі
Жонкі Гірыта Швэдзкая
Това
Бацька Горм Стары
Маці Тыра Данэбад

Гаральд Сінязубы Гормсан (па-старажытнанарвэску: Haraldr blátǫnn Gormsson, па-дацку: Harald Blåtand Gormsen) (нар. к. 935—986/987) — Кароль Даніі ды Нарвэгіі. Сын караля Горма Старога і Тыры.

Большы зь Елінгавых камянёў з надпісам, датычным Гаральда

Лічыцца (хоць гэты факт спрэчны), што за Гаральдам Данія была навернутая ў хрысьціянства. Паводле Відукінда Корвскага, сучасьніка караля і Ота I, Гаральд быў ахрышчаны «клерыкам на імя Попа»[4]. Адам Брэмэнскі праз 100 гадоў па Гаральдавай сьмерці ўжо пісаў, што дацкі кароль быў гвалтоўна навернуты імпэратарам Отам I пасьля паразы ў бітве[5]. Аднак Відукінд ня згадвае пра гэтую падзею нічога. Праз чатыры стагодзьдзі сага «Зямное кола» згадвае, што Гаральда разам з графам Хаканам ахрысьціў Ота II[6].

Так ці інакш, у 960-я рокі, неўзабаве пасьля свайго навяртаньня, Гаральд перазахаваў труну бацькі ў царкве побач з паганскім курганом, у якім той быў пахаваны першапачаткова, і паставіў у ягоны гонар адзін з рунічных камянёў[7].

Каралеўства Гаральда (чырвоным), ягоныя васалы і хаўрусьнікі (жоўтым), як выкладзена ў «Зямным коле», Сазе пра Кнютлінгаў ды іншых сярэднявечных скандынаўскіх творах

Каб узмацніць сваю ўладу, Гаральд рэканструяваў фартэцыю ў Арасе (цяпер Оргус) у цэнтры свайго каралеўства, а таксама збудаваў пяць кругавых фартэцыяў у стратэгічных мясьцінах па радыюсе ад Арасу: Трэльлебор на востраве Зэляндыя, Борэрынг ва ўсходняй Зэляндыі, Нонэбакен на Фюне, Фюркат на Хімэрляндзе (паўночная Ютляндыя) і Огерсбург ля Лімф’ёрду.

Таксама ён збудаваў найстарэйшы вядомы мост у паўднёвай Скандынавіі 5 мэтраў шырынёю і 760 даўжынёю.

Браў удзел у замежных выправах, дапамагаў Рычарду Бясстрашнаму ў 945 і 963, а ягоны сын захапіў Зэмляндыю. Пасьля забойства караля Гаральда Шэрая Скура нарвэжцы трапілі ў падпарадкаваньне да Гаральда Сінязубага.

У выніку паразы свайго войска ад немцаў у 974 пад Данэвірке ён страціў кантроль над Нарвэгіяй, пасьля чаго немцы вярнуліся на землі паміж Скандынавіяй і Нямеччынай. У 983 року яны былі выгнаныя адтуль бодрыцкімі і Гаральдавымі войскамі, але неўзабаве Гаральд I быў забіты ў паўстаньні, паднятым ягоным сынам Свэнам.

  1. Гірыта Швэдзкая, дзеці:
  2. Тора (Това), дачка Мсьцівіра.

Гаральдава мянушка «Сінязубы» (ст.-нарв. blátǫnn) ўпершыню занатаваная ў «Роскільскай хроніцы» 1140 року[8]. Як тлумачылася, Гаральд меў заўважны хворы зуб, які выглядаў «сінім» (што азначала «цёмным»).

Паводле іншага тлумачэньня, у Ангельшчыне яго называлі тэнам (валадаром)(en) (перакручанае ад «анг. tan»), адкуль гэтая мянушка перайшла назад у старанордзкую мову). Атрымлівалася, што цалкам ягоная мянушка азначала «цёмны валадар»[9].

Трэцяя тэорыя, агучаная захавальнікам Елінгавых камянёў Хансам Оле Мат’есанам, што Гаральд паўсюдна насіў сіняе адзеньне. Сіні колер быў самы дарагі, дык такім чынам кароль нібыта падкрэсьліваў уласную каралеўскую годнасьць.

Лягатып Bluetooth з рунамі H і B

У гонар гэтага караля названы бяздротавы пратакол сувязі «Bluetooth», прызначаны дзеля злучэньня кампутараў, мабільных тэлефонаў, пляншэтаў, друкарак і да т. п. Выбар назвы патлумачаны тым, што як Гаральд Сінязубы аб’яднаў Данію і Нарвэгію, так і тэхналёгія аб’ядноўвае розныя віды прыстрояў[10]. Лягатып «Bluetooth» складаецца з малодшых альфабэтных(en) рунаў H ( гагаляз) і B ( бэрканан), якія ўтвараюць ініцыялы караля.

У кампутарнай гульні «Sid Meier’s Civilization V» Гаральд Сінязубы паказаны кіраўніком Даніі. Дзеля далучэньня Даніі і караля неабходна спампаваць дадатак(en) да гульні, выдадзены ў траўні 2011 року.

  1. ^ Tamdrup Kirke (дацк.) Den store danske Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  2. ^ а б Harold Bluetooth // Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.) — 1995.
  3. ^ а б http://www.newadvent.org/cathen/07141b.htm
  4. ^ Widukind. Die Sachsengeschichte des Widukind von Korvei = MGH Scriptores rerum Germanicarum in usum scholarum 60 / ed. Paul Hirsch and Hans-Eberhard Lohmann. — Hanover: 1935. — С. 140—141.
  5. ^ Adam of Bremen History of the Archbishops of Hamburg-Bremen. — Columbia University Press, 2002. — С. 55—57.
  6. ^ Heimskringla [Norwegian Kings by Snorri Sturlson] (анг.) Encyclopedia of the Self Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  7. ^ C. Michael Hogan. (26 лютага 2011) Jelling Runesten — Carving in Denmark in Vejle (анг.) The Megalithic Portal Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  8. ^ Den ældste Danmarkskrønike (Roskildekrøniken) (нарв.) Heimskringla Праверана 5 сакавіка 2016 г.
  9. ^ Scocozza, Benito/ Politikens bog om danske monarker. — København: Gyldendals Bogklubber, 1998. — ISBN 9788700616073
  10. ^ Jim Kardach. Tech History: How Bluetooth got its name (анг.) // EE Times, 3 траўня 2008 г. Праверана 5 сакавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаральд Сінязубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Горм Стары
Кароль Даніі
958—985/986
Наступнік
Свэн Вілабароды
Папярэднік
Гаральд Шэрая Скура
Кароль Нарвэгіі
970—985/986