Ганна Арэнт
Ганна Арэнт | |
Hannah Arendt | |
Імя пры нараджэньні | Johanna Arendt |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1906 |
Месца нараджэньня | Гановэр, Нямеччына |
Дата сьмерці | 4 сьнежня 1975 |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Пэрыяд | 1929-1975 |
Кірунак | фэнамэналёгія[d] |
Значныя ідэі | фэнамэналёгія, тэорыя таталітарызму |
Аказалі ўплыў | Эдмунд Гусэрль[1], Карл Тэадор Яспэрс[1], Мартын Гайдэгер, Эдмунд Бэрк, Гільбэрт Кійт Чэстэртан, Шарль Люі дэ Мантэск’ё, Алексіс дэ Таквіль[d], Вальтэр Бэньямін[d], Ганс Ёнас[d], Ісус Хрыстос, Ян Дунс Скот[d], Нікалё Мак’явэльлі, Плятон, Карл Маркс, Сакрат, Франц Кафка, Аўгустын, Карл Шміт[d], Павал, Імануіл Кант, Арыстотэль і Сёрэн Абю К’еркегор |
Гáнна Áрэнт, часам Ханна Арэнт (па-нямецку: Hannah Arendt; 14 кастрычніка 1906, Гановэр, Нямеччына — 4 сьнежня 1975, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецка-амэрыканская філёзафка і палітычная мысьлярка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў 1906 годзе ў Гановэры ў жыдоўскай асыміляванай сям’і. Вывучала філязофію ў М. Гайдэгера і К. Яспэрса. У 1929 пад кіраўніцтвам апошняга абараніла дысэртацыю на тэму «Канцэпт любові ў думцы Аўгустына».
У 1933 для мысьляркі пачаўся доўгі пэрыяд выгнаньня: спачатку ў Францыі[2], потым у ЗША[3]. У Францыі і ЗША Г. Арэнт дапамагала вывазу жыдоўскіх дзяцей у Палестыну. З 1941 году жыве ў ЗША. Працуе ў выдавецтве Schoken, займаецца выратаваньнем жыдоўскай культурнай спадчыны[4]. У 1951 годзе атрымлівае грамадзянства ЗША. Зьяўляецца ейная цэнтральная праца «The Origins of Totalitarianism», дзякуючы якой пачынае ўнівэрсытэцкую кар’еру[5]. Выкладае ў Прынстане, Бэрклі, Чыкага і Нью-Ёрку. Асабліва плённай стала ейная праца ў New School for Social Research у Нью-Ёрку[6].
Памерла ў 1975, не пасьпеўшы завяршыць працу «The Life of the Mind» (Жыцьцё розуму).
Філязофская і палітычная думка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітычная філязофія Ганны Арэнт унікае традыцыйных катэгорыяў палітычнай думкі (сацыялізм, лібэралізм). У ёй разглядаецца мноства разнастайных праблемаў, у тым ліку рэвалюцыя, таталітарызм, культура, сучаснасьць і традыцыі, свабода, здольнасьці думаць і меркаваць альбо тое, што яна пазначае, напрыклад, як «актыўнае жыцьцё», і тры ягоныя складнікі: праца, творчасьць і дзеяньне[7]. Дзякуючы адрозненьню, якое яна робіць паміж гэтымі трыма паняткамі, узьнікае адна з цэнтральных тэмаў ейных разважаньняў адносна таго, што такое палітычнае жыцьцё і характар палітыкі — тэма, да якой яна падыходзіць у асноўным з фэнамэналягічнай пазыцыі[8]. У тут яна зьведала ўплыў сваіх выкладнікаў — Гайдэгера і Яспэрса[9]. На ейную палітычна-філязофскую думку паўплывалі і многія іншыя мысьляры: Арыстотэль, Аўгустын, Кант ці Ніцшэ[10].
У палітычнай навуцы Ханна Арэнт адна зь першых прааналізавала вытокі і сутнасьць фэномэну таталітарызм. У сваёй кнізе яна ставіць сталінізм і нацызм на адзін ровень, дапамагаючы тым самым сыстэматы заваць новую канцэпцыю «таталітарызму» [11].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Der Liebesbegriff bei Augustin. Versuch einer philosophischen Interpretation. Berlin 1929. Neuausgaben: Philo Verlagsgesellschaft, Berlin und Wien 2003, ISBN 3-86572-343-8; Meiner Verlag, Hamburg 2018 (mit einer Einleitung und Anmerkungen von F.A. Kurbacher), ISBN 978-3-7873-2990-8, 174 S.
- The Origins of Totalitarianism. New York 1951, dt. Elemente und Ursprünge totaler Herrschaft, Frankfurt a. M., 1955; 10. Auflage. Piper, München 2003, ISBN 3-492-21032-5.
- Über den Totalitarismus. Texte Hannah Arendts aus den Jahren 1951 und 1953 (Vorwort und abschließende Bemerkungen zur 1. Auflage von The Origins of Totalitarianism und Kontroverse mit Eric Voegelin). Übers. Ursula Ludz, Kommentar Ingeborg Nordmann. Hannah-Arendt-Institut, Dresden 1998, ISBN 3-931648-17-6.
- Rahel Varnhagen: The Life of a Jewess. London 1958, dt. Rahel Varnhagen. Lebensgeschichte einer deutschen Jüdin aus der Romantik. Piper, München 1959; Neuauflagen: 1981—1998, ISBN 3-492-20230-6.
- The Human Condition. University Press, Chicago 1958; dt. Vita activa oder Vom tätigen Leben, Kohlhammer, Stuttgart 1960; Piper, München 1967, 3. Auflage, 2002, ISBN 3-492-23623-5.
- Eichmann in Jerusalem: A Report on the Banality of Evil. New York: Viking Press, 1963.
- Eichmann in Jerusalem. Ein Bericht von der Banalität des Bösen. Von der Autorin durchgesehene und ergänzte deutsche Ausgabe. Übersetzung Brigitte Granzow. Piper, München 1964.
- On Revolution. New York 1963, dt.: Über die Revolution. Piper, München 1963, 4. Auflage, 2000, ISBN 3-492-21746-X.
Some Questions of Moral Philosophy 1965, dt. Einige Fragen der Ethik. Vorlesung in vier Teilen. In: Über das Böse. Eine Vorlesung zu Fragen der Ethik, Piper, München 2006, ISBN 3-492-04694-0, (engl. Responsibility and Judgment).
- On Violence. New York, London 1970, dt. Macht und Gewalt, Piper, München 1970; 15. Auflage, 2003, ISBN 3-492-20001-X. Anhang: Adelbert Reif: Interview mit Hannah Arendt zu Macht und Gewalt, 1970.
- Lectures on Kant’s Political Philosophy, Chicago 1982, dt. Das Urteilen. Texte zu Kants politischer Philosophie. Piper, München 1985, ISBN 3-492-22560-8, Vorlesung 1970.
- The Life of the Mind. New York 1978, dt. Vom Leben des Geistes. Bd. 1: Das Denken. Bd. 2: Das Wollen. Piper, München 1979, ISBN 3-492-22555-1, Vorlesungen 1973 und 1974.
- Denktagebuch 1950—1973. Hrsg. Ursula Ludz, Ingeborg Nordmann in Zusammenarbeit m. d. Hannah-Arendt-Institut, Dresden. 2 Bände. Piper, München & Zürich 2002, ISBN 3-492-04429-8
- The Jewish Writings. Hrsg. Jerome Kohn, Ron H. Feldman, Schocken, New York 2007, ISBN 978-0-8052-4238-6, Rezensionen:
Mir ist, als müsste ich mich selbst suchen gehen. Das private Adressbuch 1951—1975. Hrsg. Christine Fischer-Defoy, Koehler & Amelang, Leipzig 2007, ISBN 978-3-7338-0357-5.
- Sokrates. Apologie der Pluralität. Aus dem Englischen von Joachim Kalka. Matthes & Seitz, Berlin 2015, ISBN 978-3-95757-168-7[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Collinson D. Biographical Dictionary of Twentieth-Century Philosophers (анг.) — 1996. — ISBN 978-0-415-06043-1
- ^ Meghann Cassidy, «Hannah Arendt à Paris (1933—1941)», Archives Juives, 2019/1 (vol. 52), p. 97 à 110.
- ^ Heller, Anne Conover (2015). Hannah Arendt: A Life in Dark Times. Houghton Mifflin Harcourt.
- ^ «Arendt». Collins English Dictionary. William Collins Sons & Co. Ltd. 2012.
- ^ McGowan, John (1998). Hannah Arendt: An Introduction. University of Minnesota Press.
- ^ d’Entreves, Maurizio Passerin (2014). «Hannah Arendt». Stanford Encyclopedia of Philosophy Archive. Stanford University, https://plato.stanford.edu/entries/arendt/
- ^ «Hannah Arendt», Encyclopedia of Philosophy, https://iep.utm.edu/arendt/.
- ^ «Hannah Arendt», Encyclopedia of Philosophy, https://iep.utm.edu/arendt/.
- ^ «À propos d’Hannah Arendt, et Heidegger?», histoireetsociete, 29 avril 2013, https://histoireetsociete.wordpress.com/2013/04/29/a-propos-dhannah-arendt-et-heidegger/
- ^ Préface de J. Kohn à H. Arendt, Responsabilité et jugement, éd. Payot & Rivages, 2005.
- ^ «Auteur: Hannah Arendt, LaProcure.com», La Procure, https://www.laprocure.com/biographies/Arendt-Hannah/0-1172673.html
- ^ Linkliste zu Hannah Arendt im Deutschen Bildungsserver, https://www.bildungsserver.de/Hannah-Arendt-1906-1975--4630-de.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|