Эдмунд Гусэрль
Эдмунд Гусэрль (па-нямецку: Edmund Husserl; 8 красавіка 1859, Просьніц (чэск. Prostějov [proscɛjof], раней ням. Proßnitz)), Аўстрыйская імпэрыя — 27 красавіка 1938, Фрайбург, Нямеччына) — нямецкі філёзаф. Прафэсар у Гале, Гётынгене, Фрайбургу.
Заснавальнік фэнамэналёгіі. Паводле Гусэрля, філязофія ня мае дачыненьня ні да навакольнага сьвету, ні да навук, што яе вывучаюць; ейны прадмет ёсьць толькі зьявы (фэномэны) сьвядомасьці, якія разглядаюцца як адзіныя й непасрэдна дадзеныя. Лічыў асабістыя перажываньні суб'екта, ягонае ўспрыманьне й інтуіцыю асноўным крытэрыем ісьціны. Вылучыў ідэю «жыцьцёвага сьвету» як першаснага сацыяльна-культурнага вопыту. Сьцьвярджаў, што з дапамогай рэканструкцыі «жыцьцёвага сьвету» мінулых культураў можна вытлумачыць зьмест і глыбінную сутнасьць пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох. Погляды Гусэрля паўплывалі на станаўленьне й разьвіцьцё філязофскай антрапалёгіі, экзыстэнцыялізму, іншых філязофскіх кірункаў.
Аўтар працаў «Лягічныя досьледы» (Т. 1-2; 1900—1901), «Філязофія як дакладная навука» (1911) ды іншых.
Памёр 27 красавіка 1938 году ў Фрайбургу[5].
Беларускі пераклад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Філязофія як дакладная навука». Пер. Л. Баршчэўскага. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2023.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118555006 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- 1 2 3 4 Precht R. D. Sei du selbst: Eine Geschichte der Philosophie III — 2019. — Т. 3.
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Edmund Husserl (анг.) Stanford Encyclopedia of Philosophy
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 543.
- Великие мыслители Запада. — М., 1998. — С. 608.
- Гусерль Эдмунд // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Выпускнікі Венскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Ляйпцыскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Бэрлінскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі ўнівэрсытэту Гале-Вітэнбэрг
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі ўнівэрсытэту Гале-Вітэнбэрг
- Нарадзіліся ў Просьцеёве
- Нямецкія філёзафы
- Памерлі ў Фрайбургу