Перайсьці да зьместу

Гамэльн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гамэльн


Краіна: Нямеччына
Кіраўнік: Кляўдыё Грызэ[d]
Плошча:
Вышыня: 68 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 05151, 05158
Паштовы індэкс: 31785, 31787, 31789
Нумарны знак: HM
Геаграфічныя каардынаты: 52°6′11″ пн. ш. 9°21′36″ у. д. / 52.10306° пн. ш. 9.36° у. д. / 52.10306; 9.36Каардынаты: 52°6′11″ пн. ш. 9°21′36″ у. д. / 52.10306° пн. ш. 9.36° у. д. / 52.10306; 9.36
Гамэльн на мапе Нямеччыны
Гамэльн
Гамэльн
Гамэльн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.hameln.de/

Га́мэльн (па-нямецку: Hamelin) — горад у Нямеччыне, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Адміністрацыйны цэнтар акругі Гамэльн-Пірмант. Месьціцца на рацэ Вэзэр. Горад больш за ўсё вядомы дзякуючы паданьню пра Гамэльнскага пацукалова.

Гамэльн пачаўся з манастыру, які быў закладзены яшчэ ў 851 годзе нашай эры. У навакольлі паўстала вёска, якая ў XII стагодзьдзі стала горадам. Лічыцца, што выпадатак зь вядомым міталягічным Гамэльнскім пацукаловам адбыўся ў 1284 годзе і можа быць быў рэальным пэрсанажам, але і некалькі адрозьніваецца ад традыцыйнай гісторыі. У XV—XVI стагодзьдзях Гамэльн быў другарадным сябрам Ганзейскага зьвязу. У чэрвені 1634 году, за часам Трыццацігадовай вайны, генэрал імпэрскага войска Лётар Дытрых зьведаў паразу ў бітве пры Ольдэндорфе ад швэдзкага генэрала Дода Кніпгаўзэна пасьля таго, як Гамэльн быў абложаны швэдзкім войскам.

Эпоха найбольшага росквіту гораду пачалася ў 1664 годзе, калі места стала памежным умацаваным горадам княства Каленбэрг. У 1705 годзе Гамэльн стаў часткай нядаўна створанага курфюрства Гановэр, калі прынц Георг Люі, які пазьней стаў каралём Вялікабрытаніі, атрымаў у спадчыну княства Люнэбург. Гамэльн быў аточаны чатырма крэпасьцямі, праз што места атрымала мянушку «Паўночны Гібральтар». У выніку горад стаў самым моцна ўмацаваным у Гановэрскім курфюрстве. У 1806 годзе Гамэльн бяз бою здаўся францускім войскам пасьля перамогі Напалеона ў бітве пры Ене і Аўэрштэцы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]