Віцебская абласная бібліятэка
Віцебская абласная бібліятэка | |
Тып | публічная |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Віцебск |
Адрэса | 210601, вул. Леніна, д. 8а |
Тэлефон | (+375 212) 673149 |
Заснаваная | 1 студзеня 1929 (95 гадоў таму) |
Каардынаты | 55°11′13″ пн. ш. 30°12′15″ у. д. / 55.18694° пн. ш. 30.20417° у. д. |
Калекцыя | |
Экспанаты | кнігі, пэрыёдыка |
Памер збору | 708 622 асобнікі (2017 г.) |
Досяг і карыстаньне | |
Патрабаваньні | пашпарт, фатаграфія, плата за білет (1,5 руб.) |
Гадавая выдача | 868 215 асобнікаў (2016 г.) |
Наведваньняў | 852 520 (2016 г.) |
Чытачоў | 44 117 (2017 г.) |
Іншыя зьвесткі | |
Бюджэт | 1224,6 тыс. рублёў (2016 г.; $612,4 тыс.) |
Кіраўнік | Тацяна Адамян |
Штат | 110 (2017 г.)[1] |
Афіцыйны сайт | |
Заўвагі: Віцебскае аддзяленьне Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (да 1938 г.) |
Віцебская абласная бібліятэка — дзяржаўная бібліятэка Беларусі, заснаваная ў студзені 1929 году ў Віцебску ў якасьці аддзяленьня Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі. На канец 2016 г. зьмяшчала 708 622 асобнікі выданьняў. За 2016 г. 44 117 чытачоў (12 % насельніцтва Віцебску, 3,7 % насельніцтва Віцебскай вобласьці) ажыцьцявілі 852 520 наведваньняў бібліятэкі, падчас якіх атрымалі 868 215 асобнікаў выданьняў (па 19,7 на чытача)[1].
На 2017 г. бібліятэка працавала з панядзелка па чацьвер з 10:00 да 21:00, у суботы і нядзелі — з 10-ай да 18-ай гадзіны. Аддзел дзіцячай літаратуры па пр. Будаўнікоў, д. 10 працаваў з панядзелка па пятніцу і ў нядзелі з 10:00 да 19:00[2]. Чытачы з прапіскай у Віцебску мелі права браць да 5 выданьняў з абанэмэнту (на дом) на тэрмін да 30 дзён[3]. За плату бібліятэка ажыцьцяўляла: капіяваньне; сканаваньне; выдачу дакумэнтаў з чытальні на дом; бронь дакумэнтаў; раздрукоўку; брашураваньне аркушаў спружынай; складаньне бібліяграфічнага апісаньня; нарады і выставы; заняткі па інфарматыцы, літаратуры і ангельскай, нямецкай і францускай мовах[4]. За 2016 г. бібліятэка выканала платных паслуг на 13137,21 руб. ($6569,26)[1].
Аддзелы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 аддзелаў абслугоўваньня, зь іх 3 уласна чытальні:
- агульная чытальня — даведнікі;
- абанэмэнту і міжбібліятэчнага абанэмэнту (МБА) — звыш 77 000 асобнікаў пэрыёдыкі, мастацкай літаратуры і выданьняў па гуманітарных навуках;
- дзіцячай літаратуры (пр. Будаўнікоў, д. 10) — каля 90 000 асобнікаў і каля 100 назваў пэрыёдыкі;
- захоўваньня асноўнага фонду (з 1953 г.) — звыш 500 000 асобнікаў, у тым ліку газэты і часопісы з 1944 году і звыш 300 рэдкіх кніг;
- каталёгаў — з 1997 г. і электроннага, дзе звыш 600 000 бібліяграфічных запісаў у 7 базах зьвестак «Кнігі», «Артыкулы», «Краязнаўства», «Мастацтва», «Нямецкая літаратура», «Аўтарэфэраты» і «Каталёг часопісаў»;
- краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі (з 1 лютага 2012 г.,) — звыш 22 000 асобнікаў, у тым ліку картаграфічных і выяўленчых выданьняў, статыстычных зборнікаў і кампакт-дыскаў;
- літаратуры па мастацтве (з 1967 г.) — звыш 38 000 асобнікаў, у тым ліку альбомы, нотныя выданьні, фанатэка і 16 назваў пэрыёдыкі;
- пэрыядычных выданьняў (з 1967 г. як сэктар, з 1991 г. аддзел) — каля 40 назваў газэтаў і звыш 200 назваў часопісаў за апошнія 3 гады;
- эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры — звыш 33 000 друкаваных выданьняў, у тым ліку Дзяржаўныя стандарты (ДАСТ) і Будаўнічыя нормы і правілы (БНіП), 184 назвы газэтаў і часопісаў;
- інфармацыйна-бібліяграфічны — слоўнікі;
- нямецкая чытальня (з 7 ліпеня 1998 г.) — нямецкамоўныя кнігі, звыш 30 назваў часопісаў і 2 газэты, мастацкія фільмы і аўдыёпадручнікі;
- электронная чытальня (з 15 верасьня 2010 г., з 1 лютага 2012 г. аддзел) — бясплатны доступ у сеціва, аўдыёкнігі і навукова-папулярныя фільмы на DVD[5].
3 фунцкцыянальныя аддзелы:
- аўтаматызаваньня бібліятэчных працэсаў (з 1998 г., з 2006 г. аддзел) — кіруе лякальнай вылічальнай сеткай на 100 працоўных месцаў;
- бібліятэказнаўства (з 1939 г., з 1956 г. аддзел);
- камплектаваньня фонду і апрацоўкі дакумэнтаў (з 1995 г. аўтаматызаваны)[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 студзеня 1929 году ў Віцебску (Беларуская ССР) па вуліцы Валадарскага, д. 1/3 заснавалі Віцебскае аддзяленьне Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (БДБ). Аснову кнігазбору склалі бібліятэкі археалягічнага інстытуту, Інстытуту народнай адукацыі і Віцебскага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага музэю. Пры стварэньні кнігазбор налічваў 35 тыс. кніг. Працавалі 5 аддзелаў: агульны, беларусазнаўчы, габрэйскі, замежных і старадрукаваных кніг, пэрыядычнай літаратуры. Бібліятэка мела 3 супрацоўнікаў, статус навуковай і папаўнялася паступленьнямі зь Беларускай кніжнай палаты. З 1934 г. бібліятэка пачала атрымліваць 2 абавязковыя платныя асобнікі беларускіх выданьняў і мела 558 чытачоў. У 1937 г. лік супрацоўнікаў вырас да 4[6].
У 1938 г. Віцебскае аддзяленьне Дзяржаўнай бібліятэкі БССР пераўтварылі ў Віцебскую абласную бібліятэку ў сувязі са стварэньнем Віцебская вобласьці. У траўні 1941 г. налічвалася 9 бібліятэкараў. Пасьля пачатку 22 чэрвеня 1941 г. Нямецка-савецкай вайны частку кнігазбору вывезьлі на ўсход. Падчас нямецкая акупацыі бібліятэку разбурылі. У жніўні 1944 г. бібліятэка ўзнавіла дзейнасьць пасьля адновы кнігазбору пры дапамозе Дзяржаўнага фонду літаратуры СССР, які паставіў кнігі з Масквы, Ленінграда і Казаскай ССР. У 1967 г. бібліятэка пераехала ў новы будынак плошчай каля 5000 м² з чытальнямі на 500 месцаў[6].
На травень 2012 году ў Віцебскай абласной бібліятэцы было 118 супрацоўнікаў сярэдняга ўзросту каля 39 гадоў. У фондах месьцілася 710 тыс. асобнікаў выданьняў. Налічвалася звыш 56 000 чытачоў, што было найбольшым паказьнікам сярод абласных бібліятэк Беларусі[7].
За 2016 г. абслужыла 44 117 (99,3 %) непасрэдных і 308 аддаленых чытачоў, зь іх 4210 (9,5 %) дзяцей ва ўзросьце да 15 гадоў. Чытачы атрымалі 868 215 асобнікаў выданьняў (19,7 выданьня на чытача, абарачальнасьць фонду 1,2). Сярэднедзённая выдача склала 2894 асобнікаў. Адбылося 852 520 непасрэдных наведваньняў бібліятэкі і 621 084 наведваньні яе сайту. За 300 каляндарных дзён працы сярэднедзённая наведвальнасьць склала 771 чытач. Са 110 супрацоўнікаў 72 працавалі ў аддзелах абслугоўваньня, зь іх 55 уласна работнікаў. У сярэднім на бібліятэкара прыпадала 882 чытачы і 17 364 асобнікаў дакумэнтавыдачы. У фонд бібліятэкі набылі 15 175 выданьняў за 215,9 тыс. рублёў ($108 тыс.; у сярэднім 14,23 руб. за выданьне). На канец году фонд бібліятэкі склаў 708 622 асобнікі, то бок вырас за год на 2813 асобнікі (+0,4 %). За год правялі 101 выставу з удзелам 9505 наведнікаў[1] (94 наведнікі ў сярэднім).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Камендантава, В.М. Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна ў 2016 годзе // Віцебская абласная бібліятэка, 2017 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
- ^ Рэжым работы // Віцебская абласная бібліятэка, 1 жніўня 2016 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
- ^ Правілы карыстаньня // Віцебская абласная бібліятэка, 2 чэрвеня 2014 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
- ^ Бягучыя цэны платных паслуг (рас.) // Віцебская абласная бібліятэка, 2017 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
- ^ а б Структура // Віцебская абласная бібліятэка, 25 траўня 2017 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
- ^ а б Гісторыя // Віцебская абласная бібліятэка, 13 жніўня 2012 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
- ^ Аляксандар Пукшанскі. Прафэсія не для ўсіх // Зьвязда : газэта. — 16 траўня 2012. — № 91 (27206). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронны каталёг(недаступная спасылка) (рас.)
- Бюлетэнь новых паступленьняў (штомесячны)
- Падпіска (на паўгодзьдзе)
- У Фэйсбуку
- Віцебская абласная бібліятэка // Газэта «Народныя навіны Віцебска», 7 сакавіка 2012 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|