Перайсьці да зьместу

Вярхоўная Рада Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вярхоўная рада Ўкраіны»)

Вярхо́ўная Ра́да Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.

Значэньне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэньнем аналягічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых радаў (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці ў жніўні 1991 году, у беларускай мове атрымала распаўсюджваньне назва Вярхоўная Рада. Пасьля прыняцьця 28 чэрвеня 1996 году Канстытуцыі Ўкраіны, парлямэнт дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Ўкраіны».

Непасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Ўкраіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парлямэнт быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасьць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасьля 1989 году была скарочаная да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існаваньня Савецкага Саюзу адбыліся ў 1990 годзе.

Парлямэнцкія выбары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2012 году ва Ўкраіне дзейнічае зьмешаная сыстэма абраньня дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па сьпісу тых партыяў, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 адсоткаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 году была мажарытарная сыстэма, ў 1998—2005 — зьмешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.

Старшыні парлямэнту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Імя Дата абраньня Дата вызваленьня ад пасады Скліканьне Заўвагі
Уладзімер Івашка 4 чэрвеня 1990 9 ліпеня 1990 1 (12) КПСС. Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраньнем намесьнікам генэральнага сакратара ЦК КПСС
Іван Плюшч 9 ліпеня 1990 23 ліпеня 1990 1 (12) КПСС. Выконваючы абавязкі Старшыні
Леанід Краўчук 23 ліпеня 1990 5 сьнежня 1991 1 (12) КПСС (да жніўня 1991). Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраньнем Прэзыдэнтам Украіны
Іван Плюшч 5 сьнежня 1991 11 траўня 1994 1 (12) Беспартыйны
Аляксандар Мароз 18 траўня 1994 12 траўня 1998 2 (13) Сацыялістычная Партыя Ўкраіны
Аляксандар Ткачэнка 7 ліпеня 1998 21 студзеня 2000 3 (14) Сялянская партыя Ўкраіны
Вызвалены ад пасады за сыстэматычныя парушэньні рэглямэнту
Іван Плюшч 1 лютага 2000 14 траўня 2002 3 (14) Народна-дэмакратычная партыя
Уладзімер Літвін 28 траўня 2002 26 красавіка 2006 4 Народная партыя
Аляксандар Мароз 6 ліпеня 2006 23 лістапада 2007 5 Сацыялістычная Партыя Ўкраіны
Арсень Яцанюк 4 сьнежня 2007 12 лістапада 2008 6 Беспартыйны
Падаў у адстаўку
Аляксандар Лаўрыновіч 12 лістапада 2008 9 сьнежня 2008 6 Партыя рэгіёнаў
Выконваючы абавязкі як Першы намесьнік Старшыні
Уладзімер Літвін 9 сьнежня 2008 12 сьнежня 2012 6 Народная партыя
Падаў у адстаўку
Уладзімер Рыбак 13 сьнежня 2012 22 лютага 2014 7 Партыя рэгіёнаў
Падаў у адстаўку[1]
Аляксандар Турчынаў 22 лютага 2014 27 лістапада 2014 7 УА «Бацькаўшчына»
Уладзімер Гройсман 27 лістапада 2014 14 квітня 2016 8 Блок Пятра Парашэнкі
Андрэй Парубій 14 квітня 2016 29 жніўня 2019 8 УА «Бацькаўшчына»
Зьміцер Разумкоў 29 жніўня 2019 дзеючы 9 Слуга народу
Разьмеркаваньне дэпутацкіх мандатаў

У Вярхоўнай Радзе 9 скліканьня існуюць 5 фракцыяў:

  • Слуга народу (247)
  • Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё (43)
  • Эўрапейская салідарнасьць (27)
  • Бацькаўшчына (24)
  • Голас (17)
  • дэпутацкая група «За будучыню» (22)
  • нефракцыйныя (46)
  • вакантныя месцы (32)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]