Перайсьці да зьместу

Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны
Будинок Верховної Ради
Архітэктурны стыль Украінская клясыка
Месцазнаходжаньне Украіна, Кіеў
Адрас вуліца Міхаіла Грушэўскага, будынак 5
Уладальнік Вярхоўная Рада Ўкраіны
Пачатак будаўніцтва 1936
Сканчэньне будаўніцтва 1939
Дата адкрыцьця 25 чэрвеня 1939
Дата рэканструкцыі 1948—1952, 1985
Вышыня 40 м
Колькасьць паверхаў 3
Агульная плошча 650
Праектавальнік канструкцыі Уладзімер Забалотны

Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны (па-ўкраінску: Будинок Верховної Ради) — будынак у Кіеве, пабудаваны ў 1939 годзе па праекце архітэктара Ўладзімера Забалотнага. Будынак ўкраінскага парлямэнту выкарыстоўваецца для правядзеньня паседжаньняў Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Гісторыя будаўніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1934 году пасьля пераносу сталіцы УССР з Харкаву ў горад Кіеў быў распрацаваны і зацьверджаны генэральны плян будаўніцтва і рэканструкцыі гораду над Дняпром.

У лютым 1936 году быў абвешчаны конкурс на лепшы праект будынку Вярхоўнага Савету ЎССР, да якога былі прыцягнутыя вядучыя спэцыялісты, вядомыя ва Ўкраіне архітэктары В. Рыкаў, У. Забалотны, С. Грыгор’еў і Я. Штэйнберг. Журы спыніла свой ​​выбар на праекце, прапанаваным Уладзімерам Забалотным.

Будынак ўкраінскага парлямэнту ўзводзіўся на працягу 1936—1939 гадоў і ў пачатку лета 1939 году быў прыняты дзяржаўнай камісіяй з ацэнкай «выдатна».

З 25 ліпеня 1939 году ў будынку Вярхоўнага Савету Ўкраіны па вуліцы Грушэўскага, 5, праходзяць пасяджэньні ўкраінскага парлямэнту.

Падчас Вялікай айчыннай вайны будынку былі нанесеныя значныя пашкоджаньні. У працэсе рэканструкцыі ў 1948—1952 гадах па праекце У. Забалотнага да галоўнага будынка была дабудаваная трохпавярховая паўночна-заходняя частка для службовых памяшканьняў, што мае ў пляне паўколцавую замкнёную форму з унутраным дваром.

Падчас рэстаўрацыйных работ 1985 году, якія ажыцьцяўляліся пад кіраўніцтвам Н. Чмутавай, перад рызалітамі цэнтральнага ўваходу былі ўсталяваныя чатыры скульптурныя групы (скульптар В. Зноба), што прадугледжвалася праектам У. Забалотнага. Гэтыя скульптуры прадстаўляюць розныя пласты насельніцтва Ўкраіны: рабочых, сялянаў, навукоўцаў, інтэлігенцыю.

25 лютага 2014 году са шпіля будынку Вярхоўнай Рады Ўкраіны зрэзалі камуністычную зорку[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]