Перайсьці да зьместу

Вярхоўны Савет УССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вярхоўны Саве́т УССР (па-ўкраінску: Верховна рада УРСР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады і адзіны заканадаўчы орган былой Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Вярхоўны Савет УССР выбіраў справаздачны яму Прэзыдыюм, утвараў Урад УССР — Савет Міністраў УССР і выбіраў Вярхоўны Суд УССР. Таксама дэпутаты выбіралі кіраўнікоў аблвыканкамаў і часткова іх намесьнікаў, вышэйшы камандны склад разьмешчаных на тэрыторыі Ўкраіны ваенных акругаў.

Да паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету таксама належала права:

  • зьмяняць Канстытуцыю УССР і прымаць новую;
  • выдаваць і сьцьвярджаць народна-гаспадарчыя пляны і Дзяржаўны бюджэт УССР;
  • кантраляваць стан і кіраваньне прадпрыемствамі саюзнага падпарадкаваньня і сачыць за імі;
  • прадастаўляць права грамадзянства УССР і г.д.

Першыя выбары ў Вярхоўны Савет УССР адбыліся 26 чэрвеня 1938 году. Былі абраныя 304 дэпутаты. Першая сэсія Выярхоўнага Савету была праведзеная ў Кіеве 25—28 ліпеня 1938 году. Старшынём быў абраны Міхаіл Бурмістэнка, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету УССР ўзначаліў Леанід Карніец.

Пасьля далучэньня Заходняй Украіны 24 сакавіка 1940 году на гэтых тэрыторыях былі праведзеныя давыбары — выбрана яшчэ 80 дэпутатаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Вярхоўны Савет УССР працаваў ва ўмовах ваеннага часу. У сувязі з акупацыяй у 1941 годзе тэрыторыі Ўкраіны Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету УССР быў эвакуяваны ў Саратаў.

На працягу 1940—1950-х гадоў заканатворчасьць фактычна вычэрпвалася ўдасканаленьнем асобных артыкулаў Канстытуцыі і ўжо дзеючых законаў УССР. Напрыканцы 1950-х гадоў заканадаўчая дзейнасьць Вярхоўнага Савету актывізавалася, што было абумоўлена неабходнасьцю правядзеньня пачатых першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчовым рэформаў у савецкай сыстэме ўлады.

У 1970-х гадах заканатворчасьць пашыраецца, інтэнсіфікуецца кадыфікацыя рэспубліканскага заканадаўства. Канстытуцыя УССР 1978 году зацьвердзіла тэрмін паўнамоцтваў у 5 гадоў і фіксаваную колькасьць дэпутатаў у 650 чалавек.

Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існаваньня Савецкага Саюзу адбыліся ў 1990 годзе (12 скліканьне). Пасьля прыняцьця Акту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны Вярхоўны Савет УССР быў ператвораны ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (у далейшым некаторы час працягвалася нумэрацыю скліканьняў з 1938 году).

  1. Міхаіл Бурмістэнка (1938—1941)
  2. Аляксандар Карнейчук (1947—1953)
  3. Павел Тычына (1953—1959)
  4. Аляксандар Карнейчук (второй раз, 1959—1972)
  5. Міхаіл Белы (1972—1980)
  6. Канстантын Сытнік (1980—1985)
  7. Платон Касьцюк (1985—1990)
  8. Уладзімер Івашка (1990)
  9. Іван Плюшч (1990, в. а.)
  10. Леанід Краўчук (1990—1991)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]